Бутэрлак партулакавы

(Пасля перасылкі з Lythrum portula)

Бутэрлак чарговалісты[3][4] (Lythrum portula) — від травяністых раслін сямейства Плакуновыя (Lythraceae), распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Казахстане.

Бутэрлак партулакавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lythrum portula (L.) D.A.Webb, 1967

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27087
NCBI  162016
EOL  583148
GRIN  t:450595
IPNI  553777-1
TPL  kew-2354126

Апісанне правіць

 
Плод

Аднагадовая расліна 20-100 см. Сцёблы паўзучыя. Лісце звычайна супраціўнае, зваротнаяйкападобнае або лапатападобнае, 0.4-2 см даўжынёй, на верхавіне закругленае, да аснавання звужанае ў кароткі хвосцік. Чашачка 1.7-2.5 мм даўжынёй, яе зубчыкі шырока-трохкутныя. Пялёсткі 0.5-0.6 мм даўжынёй. Тычынак 6. Каробачка пляскатая, ≈ 2 мм даўжынёй[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Казахстане[5][6].

Ва Украіне від расце ў вільготных месцах, асабліва на пясчаных глебах — рассеяна на ўсёй тэрыторыі, акрамя паўднёвай часткі стэпу і Крыму[4].

Сінонімы правіць

  • Ammannia portula (L.) Baill., 1874
  • Chabraea compressa Bubani, 1899
  • Peplis fradinii Pomel, 1874
  • Peplis glandulifera Dulac, 1867
  • Peplis longidentata (J.Gay) Batt., 1889
  • Peplis portula L., 1753basionym
  • Peplis portula subsp. longidentata (J.Gay) Nyman, 1879
  • Peplis portula var. fradinii (Pomel) Pau & Font Quer, 1928
  • Peplis portula var. longidentata J.Gay, 1832
  • Peplis portulaca Crantz, 1766
  • Peplis portulacifolia Gilib., 1782, nom. inval.
  • Peplis serpyllifolia Rupr., 1860
  • Portula diffusa Moench, 1794
  • Portula palustris Gray, 1821

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Peplis portula L.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 206. (руск.) (укр.)
  5. bgbm.org (англ.).
  6. plantsoftheworldonline.org (англ.).