Меліса

(Пасля перасылкі з Melissa)

Мелі́са[3][4] (Melissa) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Меліса

Меліса лекавая (Melissa officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melissa Tourn. ex L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32564
NCBI  39170
EOL  71171
GRIN  g:7434
IPNI  21015

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі галінастымі сцёбламі чатырохграннай формы вышынёй 45—125[5] см. Лісце яцападобнай формы, простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі дробныя, белага, жаўтаватага, ружовага колеру, сабраныя ў кальчаковыя суквецці ў пазухах лісця. Плодарэшак.

Распаўсюджанне правіць

Растуць у Афрыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Найбольш распаўсюджаным відам з'яўляецца Меліса лекавая (Melissa officinalis).

Віды правіць

Род налічвае 4[6] віды.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Меліса, ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. — Мн., 2000. — С. 272.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  6. Melissa (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць