Губасцік рабы
Губа́сцік рабы[3][4][5] (Mimulus guttatus) — від кветкавых раслін з роду Губасцік (Mimulus) сямейства Фрымавыя (Phrymaceae). Паходзіць з Паўночнай Амерыкі, шырока культывуецца і дзіка расце ў многіх краінах Еўропы. Этымалогія: лац.: guttatus — «плямісты, рабы»[6].
Губасцік рабы | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 20—40 см. Ніжнія часткі сцеблаў голыя, верхнія часткі — з залозістымі валасінкамі. Лісце супраціўнае, ад кароткачарашковага да безчарашковага, шырока яйкападобнае, паралельна-жыльнае, з няроўнымі зубчастымі бакамі. Кветкі: вяночак жоўты з чырвонымі кропкамі, даўжынёй 30—40 мм, двухгубы; верхняя губа 2-лопасцевая, ніжняя губа 3-лопасцевая, горла адкрытае. Чашачка 5-дольная. Тычынак 4. Суквецці — расхістаны парасонік. Плады — яйкападобныя, даўжынёй 10 мм, капсулы.
Распаўсюджанне
правіцьПаўночная Амерыка (Канада, ЗША). Іншароднае распаўсюджванне ахоплівае многія краіны Еўропы. Засяляе канавы, ручаі, берагі азёр. Від быў прывезены ў Еўропу як дэкаратыўная расліна і здзічэў. Як дзікая расліна быў упершыню выяўлены ў 1814 годзе ў Шатландыі, а ў 1824 годзе ў Англіі і Паўночнай Германіі. Расліна выкарыстоўваецца як дэкаратыўны элемент, а таксама для абароны берагоў сажалак і азёр.
Ва Украіне расце ў кветніках і дзіка — у заходняй частцы краіны[5].
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 282. — 548 с. (руск.) (укр.)
- ↑ Dictionary of Botanical Epithets (англ.)
Літаратура
правіць- Дзмітрыева С. А. Губасцік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 143—144. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)
- Euro+Med Plantbase (англ.)
- NatureGate (англ.)
- Губастик крапчатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)