Жук даўжынёй ад 15 да 37 мм. Цела падоўжанае, цыліндрычнае, чорнага колеру. Пярэдняспінка з вострым бугарком па баках. Надкрылы ў грубай скульптуры, перад сярэдзінай з прагінам, іх вяршыні без густога валасянога апушэння. У самак маюцца светлыя валасяныя плямы на надкрыльях. Вусікі самца у два разы даўжэй цела, у самкі — толькі крыху заходзяць за надкрылья. Вусікі самкі са светлымі кольцамі на першай палове членікаў. Шчыток густа апушаны валасінкамі, без голай сярэдняй лініі.
- Monochamus rosenmuelleri (Caderhjelm, 1798)
- Monochamus mulsanti Seidlitz, 1891
- Monohammus okenianus Gistl, 1857
- Lamia sutor (Linnaeus) Panzer, 1794)