Манахамусы

(Пасля перасылкі з Monochamus)

Манахамусы (Monochamus) — род разнаедных цвёрдакрылых з падсямейства Lamiinae унутры сямейства жукоў-вусачоў (Cerambycidae). Гэтыя жукі адыгрываюць істотную ролю ў дынаміцы біяцэнозаў і ў лясной гаспадарцы. Некаторыя прадстаўнікі гэтага роду наносяць сур’ёзную шкоду іглічным дрэвам. Некаторыя вусачы з’яўляюцца пераносчыкамі некаторых відаў драўняных нематод роду Bursaphelenchus.

Манахамусы

Самец Monochamus galloprovincialis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Monochamus (Megerle in Dejean, 1821)

Сінонімы
  • Meges Pascoe, 1866[1]
  • Monochammus[1]
  • Monohammus Lacordaire, 1869[1]
Тыпавы від
Cerambyx sutor Linnaeus (Curtis dessignation, 1828)[2]
Падроды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  187564
NCBI  192381
EOL  9409

Цела дарослых жукоў вялікае або сярэдніх памераў, радзей даволі дробнае; у даўжыню дасягаюць ад 15 да 40 мм.

Марфалогія правіць

Імага правіць

Цела заўсёды больш-менш выцягнутае. Галава імага вялікая. Паміж вусікавымі грудкамі маецца вельмі глыбокі уціск, асабліва рэзка гэта выказана ў самцоў, у якіх уціск вельмі вузкі і глыбокі. Шчокі доўгія і звычайна трохі выступаўюць на вяршыні. Мандыбулы моцна развітыя. Вочы моцна выемкавыя; ніжняя доля вачэй прыкметна шырэй верхняй долі.

Вусікі больш ці менш тонкія, у самцоў значна даўжэй цела, у самак роўныя даўжыні цела альбо ледзь заступаюць за вяршыню надкрылляў. Першы членік вусікаў моцна патоўшчаны. Трэці членік вельмі доўгі; значна даўжэйшы за чацвёрты ці першы. Чацвёрты членік трохі даўжэйшы за пяты. Пачынаючы з шостага членіка ўсе наступныя членікі па даўжыні роўныя або амаль роўныя адзін аднаму, але 11-ы членік у самцоў вельмі доўгі, з больш ці менш ясна выяўленым прыдаткам, у самак звычайна толькі крыху даўжэйшы за 10-ы членік.

Пярэднеспінка злёгку або умерана папярочная, з добра намечанымі перацяжкамі, з вялікімі бакавымі грудкамі, выцягнутымі ў вострыя або вельмі тупыя шыпы, без грудоў на дыску. Шчыток вялікі паўкруглай формы або шырока закруглены.

Надкрыллі доўгія, у большасці выпадкаў моцна выцягнутыя, злёгку звужаныя да канца або амаль паралельныя, цыліндрычныя, на вяршыні без зубцоў, звычайна закругленыя, амаль заўсёды ў грубай скульптуры і асноўнай частцы, але без вялікіх, вострых грудкоў або шыпоў.

Ногі доўгія, сцёгны лінейныя, лапкі кароткія, кіпцікі супрацьпастаўленыя. Пярэднія ногі самца моцна падоўжаныя, даўжэй задніх ног, з больш ці менш прыкметна скрыўленымі галёнкамі і пашыранымі лапкамі.

Яйцо правіць

Яйцо белага колеру, выцягнутае. На канцавоссях яйцо закругленае. Харыён яйца ў дробнай ячэістай скульптуры.

Лічынка правіць

Лічынкі белыя. Галава плоская, напалову ўцягнутая ў пярэднегрудзі. Вусікі кароткія і конусападобныя. Збоку ад вусікаў з вентральнага боку маецца па адным выпуклым вочку.

На пярэднім краі перэднеспінкі маецца шырокая белая аблямоўка; на задняй абзе гэтай аблямоўкі размяшчаецца папярочная валасістая палоска.

Грудных ног у лічынак няма. Рухальныя мазалі развіты на 1-7 сегментах брушка; рухальныя мазалі пакрытыя ампулападобнымі грануламі, якія на дарсальным баку ўтвараюць чатыры папярочных шэрагі і адзін падоўжны бакавы шэраг. Анальная адтуліна складаецца з трох прамянёў: ніжні прамень кароткі, у два-тры разы карацейшы за два бакавыя (Monochamus urussovi) або доўгі, толькі трохі карацей бакавых (Monochamus saltuarius, Monochamus guttulatus).

Кукалка правіць

Экалогія правіць

Лічынкі развіваюцца ў ствалах іглічных дрэў.

Прадстаўнікі роду і нематоды правіць

Некаторыя вусачы з’яўляюцца пераносчыкамі некаторых відаў драўняных нематод з роду Bursaphelenchus, якія выклікаюць вілт  (руск.). Жук Monochamus alternatus, Monochamus carolinensis і некаторыя іншыя віды пераносчыкі нематод віду Bursaphelenchus xylophilus; від Monochamu urussovi і Monochamus sutor пераносчыкі нематод Bursaphelenchus mucronatus.

Таксанамія правіць

У складзе роду ўваходзяць каля 150 відаў. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. а б в Francesco Vitali. Таксономия, систематика и синонимия (англ.). BioLib. Праверана 10 лютага 2011.
  2. Плавильщиков Н. Н. Фауна СССР. Жесткокрылые. Жуки-дровосеки. Подсемейство Lamiinae ч. 1. Часть 3. — Москва, Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1958. — Т. XXII, вып. 1. — С. 506—508. — 575 с. — 2 000 экз.