Сапраўдныя мухі

(Пасля перасылкі з Muscidae)

Сапраўдныя мухі (Muscidae) — сямейства кароткавусых двукрылых насякомых, у якое ўваходзяць каля 5 тысяч відаў, падзеленых больш чым на 100 родаў. Біялогія сапраўдных мух вельмі разнастайная.

Сапраўдныя мухі

Муха пакаёвая (Musca domestica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muscidae Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  150025
NCBI  7366
EOL  428
FW  139450

Апісанне

правіць

Цела даўжынёй да 15 мм, пакрыта валасінкамі і шчацінкамі. Колер пакроваў цёмны, радзей жоўты ці з металічным бляскам (сіні, зялёны). Дарослыя асобіны сілкуюцца сокамі раслін; ёсць сапрафагі і драпежнікі; самкі, часам і самцы некаторых відаў сілкуюцца крывёй. Лічынкі — драпежнікі або сапрафагі, вельмі рэдка — паразіты саранчовых або эктапаразіты птушак. Развіваюцца ў арганічных рэштках, часам у жывых тканках раслін або жывёл. Шмат сінантропных відаў (пакаёвая муха, жыгалка асенняя і інш.).

Зноскі

правіць