Жыгалка асенняя

Жыгалка асенняя, Жыгалка звычайная (Stomoxys calcitrans) — від мух сямейства сапраўдныя мухі.

Жыгалка асенняя
Stomoxys calcitrans on aloe vera.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stomoxys calcitrans (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Conops calcitrans Linnaeus, 1758
  • Musca occidentis Walker, 1853
  • Stomoxis dira Robineau-Desvoidy, 1830
  • Stomoxis inimica Robineau-Desvoidy, 1830
  • Stomoxys cybira Walker, 1849
  • Stomoxys parasita Fabricius, 1781
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  150287
NCBI  35570
EOL  730036

АпісаннеПравіць

Паводле біялогіі і марфалогіі блізкая да пакаёвай мухі. Даўжыня 5,5-7 мм. Мае шэрую афарбоўку з цёмнымі палосамі на грудзях і плямамі на брушку. Хабаток моцна выцягнуты і на канцы нясе пласцінкі з хітынавымі «зубамі». Трэннем хабатка аб скуру муха здымае эпідэрміс і, сілкуючыся крывёй, адначасова ўпускае атрутную сліну, выклікаючы моцнае раздражненне. Самкі і самцы сілкуюцца крывёй, нападаючы пераважна на жывёл, але часам і на чалавека. Пладавітасць 300—400 яек, якія адкладваюцца купкамі па 20-25 у гной, радзей на перагнілыя раслінныя парэшткі, часам у раны жывёл і чалавека, дзе і развіваюцца лічынкі.

РаспаўсюджаннеПравіць

Пашырана ўсюды. Трапляецца ў непасрэднай блізкасці ад свойскіх жывёл (у памяшканні, на пашы). Колькасць павялічваеіша ў канцы лета — пачатку восені (мухі становяцца «лютымі»).

НебяспечнасцьПравіць

З'яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў сібірскай язвы, сепсісу, тулярэміі, трыпанасамозаў і іншых захворванняў.

ЛітаратураПравіць

  • Жыгалка асенняя // БЭ ў 18 тамах. Т. 6. Мн., 1998, С. 460