Oncorhynchus tshawytscha — найбуйнейшы від ціхаакіянскіх ласосяў. Шырока распаўсюджаны назвы чавы́ча (ад руск.: чавыча, паходзіць з мовы іцельменаў[1]) і чыну́к (англ.: chinook у ЗША і Канадзе[2]).

Oncorhynchus tshawytscha
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oncorhynchus tshawytscha Johann Julius Walbaum, 1792


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161980
NCBI  74940
EOL  46563139

Апісанне правіць

Спіна, спінны і хваставы плаўнікі пакрыты дробнымі колападобнымі чорнымі плямамі. Ад іншых ласосяў адрозніваецца вялікім лікам (больш 15) шчэлепных пялёсткаў. Характэрны чорныя дзясны на ніжняй сківіцы, дробныя цёмныя плямы пакрываюць не толькі спіну і хваставое сцябло, але і абедзве лопасці хваставога плаўніка[3]. У самца падчас нерасту колер цямнее, з’яўляюцца чырвоныя пляміны.

Вага дарослай рыбіны — ад 4,5 кг да 61,23 кг.[4]

Арэал правіць

Пашырана ў паўночнай частцы Ціхага акіяна паміж заходнім узбярэжжам ЗША і паўночнымі Японскімі астравамі, Курыламі, Камчаткай, прэсных вадаёмах Брытанскай Калумбіі, штата Вашынгтон, басейнах рэк Амур і Анадыр[5].

Гаспадарчае значэнне правіць

Папулярны аб’ект прамысловага і спартыўнага рыбалоўства. У ЗША вырошчваецца ў аквакультуры[6]. У ежу выкарыстоўваюцца багатыя пратэінам мяса і ікра.

Зноскі

Літаратура правіць