Махаон

(Пасля перасылкі з Papilio machaon)

Махаон[1] (Papilio machaon) — матылёк з сямейства паруснікаў ці кавалераў (Papilionidae).

Махаон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papilio machaon Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  777696
NCBI  76193
EOL  130891

Этымалогія назвы

правіць

Махаон названы шведскім натуралістам Карлам Лінеем ў гонар урача-хірурга, сына Асклепія і Эпіёны, які прымаў удзел у паходзе грэкаў на Трою падчас Траянскай вайны (1194 да н. э. — 1184 да н. э.)

Апісанне

правіць

Вялікі яркі матыль. Размах крылаў самцоў 64—81 мм, самак — 74—95 мм. Асноўны колер фону крылаў — інтэнсіўна-жоўты. Пярэднія крылы з чорнымі плямамі і жылкамі, і з шырокай чорнай аблямоўкай, з жоўтымі маладзіковападобнымі плямамі ля вонкавага краю крыла. Заднія крылы маюць «хвосцікі» да 10 мм. Афарбоўка задніх крылаў з сінімі і жоўтымі плямамі, чырвона-бурае вочка, акружанае чорным, размяшчаецца ў куце крыла.

Пашырэнне

правіць
 
 
Паштовая марка Беларусі, 1996

Пашырэнне: Палеарктыка і Аляска (акрамя Крайняй поўначы). У Беларусі рэдкі від, трапляецца часцей на поўдні; занесены ў Чырвоную кнігу. Месцы пражывання: лясныя ўзлескі і паляны, якія добра праграюцца, высечкі, сухадольныя і поймавыя лугі.

Асаблівасці біялогіі

правіць

На большай частцы арэала дае 2 пакаленні за год. Можа ўтвараць мноства экалагічных рас, якія ў шэрагу выпадкаў разглядаюцца як падвіды. Лёт матылёў з траўня па жнівень. Матылі кормяцца на кветках. Вусені з чэрвеня па верасень кормяцца на раслінах сямействаў парасонавых, складанакветных, губакветных. Зімуе кукалка.

Зноскі

  1. Напісанне Махаон ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.223

Літаратура

правіць
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

правіць