Parantica sita — дзённы матылек з падсямейства Danainae. Шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Азіі від, на тэрыторыі Расіі — рэдкі від-мігрант, які трапляе сюды разам са спадарожнымі вятрамі.

Parantica sita
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parantica sita


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  929990
EOL  152433

 Апісанне

правіць
 

Размах крылаў часам можа перавышаць 100 мм. Верхні бок пярэдніх крылаў бледна-зялёны з чорным малюнкам, асабліва інтэнсіўным па знешнім краі крылаў. Заднія крылы ад кораня да знешняга поля таксама бледна-зялёнага колеру. Далей не задніх крылах праходзіць цёмная паласа з дробнымі светлымі плямамі, якіх звычайна 5 штук. Увесь знешні край і пярэдні край крылаў афарбаваны ў бардова-карычневы колер.

Біялогія

правіць

Насяляе змешаныя і трапічныя лясы. Лёт матылькоў назіраецца на працягу ўсяго лета.

Поўдзень Прымор'я і востраў Сахалін у Расіі, Карэя, Кітай, Японія, Паўночная Індыя, паўночны Пакістан, Кашмір, Сікім, Тайвань, Малайзія.

Кармавыя расліны вусеняў

правіць

Вусені харчуюцца на раслінах сямейства Apocynaceae: Asclepias curassavica, Cynanchum caudatumCynanchum grandifolium, Cynanchum sublanceolatum, Hoya carnosa, Marsdenia tinctoriaMarsdenia tomentosa, Metaplexis spp., Tylophora aristolochioides, Tylophora floribunda, Tylophora japonica, Tylophora ovata, Tylophora tanakae.

Зноскі