Феацэрас гладкі
(Пасля перасылкі з Phaeoceros laevis)
Феацэ́рас гладкі (Phaeoceros laevis) — від антацэротавых імхоў сямейства антацэротавых.
Феацэрас гладкі | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Phaeoceros laevis (L.) Prosk. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Anthoceros laevis L.
| |||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Двухдомная слаявінная расліна. Слаявіна разеткападобная, дыяметрам 0,5—3 см, крыху мясістая, па краі неглыбокалопасцевая, аднаслойная, зверху гладкая, прыціснутая да субстрату. Мужчынскія расліны драбнейшыя за жаночыя. Антэрыдыі буйныя, па некалькі ў поласцях. Архегоніі паглыблены ў тканку слаявіны. Спарагон струкападобны, без ножкі, даўжынёй 1—3 см, раскрываецца падоўжанай шчылінай на дзве вузкія створкі.
ПашырэннеПравіць
Піянерная расліна. На Беларусі расце на вільготнай глебе на палях, па краях канаў, абочынах дарог. Спараносіць у канцы лета і восенню.
ЛітаратураПравіць
- Млынарчык М. П. Феацэрас //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.