Смалёўкі

род жукоў
(Пасля перасылкі з Pissodes)
Не блытаць з раслінай Смалёўка

Смалёўкі[1] (Pissodes) — род жукоў сямейства Даўганосікі (Curculionidae).

Смалёўкі

Крапінкавая смалёўка (Pissodes notatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pissodes Germar, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  616998
NCBI  49926
EOL  2667894
FW  207242

Апісанне

правіць

Даўжыня да 10 мм. Цела прадаўгаватае, карычневае або чырвона-бурае з жоўтымі лускаватымі плямамі і перавязямі. Кормяцца маладымі парасткамі, тонкімі ствалінкамі. Лічынкі белыя, з цёмнай галавой, бязногія, выгнутыя. Кукалкі белыя, свабодныя.

Распаўсюджанне

правіць

15[1] (больш за 50[2] відаў. Пашыраны ў хвойных лясах Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Жывуць у драўніне (лічынкі — пад карой, некаторыя ў шышках). На месцах праколаў застаюцца кроплі смалы, адсюль назва. На тэрыторыі Беларусі 5[1] відаў: крапінкавая смалёўка (Pissodes notatus), стваловая смалёўка (Pissodes pini), хваёвая верхавінкавая смалёўка (Pissodes piniphilus), шышкавая смалёўка (Pissodes validirostris) і яловая смалёўка (Pissodes harcyniae).

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.)

Літаратура

правіць