Platanthera obtusata
Platanthera obtusata — від кветкавых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae).
Platanthera obtusata | |||||||||||||||||||
![]() Кветка | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Platanthera obtusata | |||||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне
правіцьРасліна шырока распаўсюджана ў халодных рэгіёнах Паўночнага паўшар’я. Від сустракаецца ў некаторых частках ЗША, ў Канадзе, на Алясцы, на астравах Сен-П’ер і Мікелон, у Швецыі і Нарвегіі, ў Расіі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Завабліванне насякомых-апыляльнікаў
правіцьГэты від архідэі вабіць насякомых да апылення водарам, падобным да паху чалавечага цела. Platanthera obtusata так заваблівае адзін з відаў камароў. Пацвердзілі гэты механізм біёлагі Вашынгтонскага ўніверсітэта ў 2016 годзе пасля хімічнага аналізу рэчываў, што выдзяляліся архідэямі. Для гэтага яны накрывалі кветкі герметычным мяшком і збіралі для аналізу ўсе кампаненты. Акрамя агульных для ўсіх кветак рэчываў, яны выявілі рэчывы, характэрныя для чалавечага цела, якія слаба ўлоўліваюцца нюхам самога чалавека, але прывабліваюць камароў.
Гэта расліна распаўсюджана на балотах, і хоць крывасмактальныя насякомыя лічацца не лепшымі апыляльнікамі, у гэтым асяроддзі выбар невялікі, і архідэя «навучылася» выкарыстоўваць менавіта іх для сваіх мэтаў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Спасылкі
правіць- Minnesota Wildflowers, Platanthera obtusata (Blunt-leaved Orchid) Архівавана 15 квітня 2016.
- Go Orchids, North American Orchid Conservation Center Архівавана 4 березня 2016.
- Plants of Wisconsin, Robert W. Freckmann Herbarium, Platanthera obtusata (Banks ex Pursh) Lindl.
- Ontario Wildflowers Архівавана 1 червня 2016.
- Dempster Country, Central Yukon Species Inventory Project (CYSIP), Platanthera obtusata Northern Bog Orchid Архівавана 3 березня 2016.,
- Platanthera obtusata subsp. oligantha (Turcz.) Hultén у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)