Мнагапёравыя

(Пасля перасылкі з Polypteriformes)

Мнагапёравыя (Polypteridae) — сямейства ганоідных рыб.

Мнагапёравыя

Polypterus weeksii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polypteridae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161054
NCBI  8289
EOL  5165
FW  131419

Апісанне правіць

Даўжыня да 90 см, у большасці відаў да 30 см. Цела падоўжанае, цыліндрападобнае. Луска ганоідная, ромбападобная. Адтуліна пырскальца вялікая, але канал страчаны. Восевы шкілет акасцянелы, маюцца покрыўныя скурыстыя косці на галаве, дзве гулярныя пласціны. Спінны плаўнік складаецца з асобных плаўнічкоў (ад 5 да 18), кожны з якіх мае адзіны шып, да якога мацуецца адзін або некалькі мяккіх прамянёў. Грудныя плаўнікі з мясістай лопасцю ў аснове, падтрымліваюцца шматлікімі акасцянелымі радыяліямі, якія прымацоўваюцца да храшчовай пласціны і двух палачкападобных элементаў, і цераз іх — да лапаткі і каракоіда. Хваставы плаўнік вонкава сіметрычны, верхняя лопасць без лускі. Шчэлепных дуг 4. Прамяні шчэлепнай перапонкі адсутнічаюць. Рот вялікі, сківіцы з зубамі, верхняя сківіца трывала мацуецца да чэрапа. Кішэчнік мае спіральны клапан. Плавальны пузыр вялікі, двухкамерны, часткова выконвае дыхальную функцыю. Пазванкі маюць акасцянелыя целы і неўральны канал.

Пашырэнне правіць

Вядомы з сярэдзіны мелавога перыяду. Адзінае сямейства атрада мнагапёрападобных, падзяляецца на 2 роды (мнагапёры і каламаіхты), 11 відаў. Пашыраны ў прэсных стаячых вадаёмах трапічнай Афрыкі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Актыўныя ўначы. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай.

Нераст у перыяд дажджоў, дробную ікру адкладваюць на водныя расліны ў залітай абалоне.

Лічынкі з вонкавымі шчэлепамі.

Промысел правіць

Аб'ект мясцовага промыслу.

Літаратура правіць