Урэчнік кучаравы
Урэчнік кучаравы, Рдзест кучаравы[1] (Potamogéton críspus) — шматгадовая водная расліна; від роду Урэчнік сямейства Урэчнікавыя.
Урэчнік кучаравы | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Potamogeton crispus | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая водная расліна з невялікім сцяблом і лісцем 4-6 см даўжынёй і 0,7—1,3 см шырынёй. Лісце цалкам адпавядае назве — яно моцна хвалістае, з дробнымі зубчыкамі па краі. Сцябло — галінастае, чатырохграннае, пляскатае, чырвонае, тонкае, 1-2 м даўжынёй, нагадвае марскія водарасці. Асобныя парасткі могуць адломвацца і працягваць развіццё ў плаваючым выглядзе.
Суквецце — колас. Тычынак і лычыкаў — па чатыры. Урэчнік кучаравы цалкам пагружаны ў ваду, толькі падчас цвіцення дробныя жаўтлявыя кветкі паднімаюцца над вадой і апыляюцца ветрам.
Плады — дробныя арэшкападобныя нерастрэсквальныя касцянкі з крукападобна выгнутым носікам, роўным даўжыні плоду.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
правіцьРасце ў застойных і павольна праточных водах на глыбіні 0,1—3,5 м. Можа расці пры нізкіх тэмпературах і вельмі слабым асвятленні. Гэта ўласцівасць забяспечвае віду дамінаванне ў супольнасцях. Зімуе на дне вадаёма ў выглядзе карэнішчаў і зімуючых пупышак.
Урэчнік кучаравы распаўсюджаны ў нетрапічнай зоне абодвух паўшар’яў. У Паўночную Амерыку з Еўропы яго завезлі як каштоўны від для сажалак па рыбагадоўлі, але, размнажаючыся ў многіх вадаёмах, ён часам выцясняе не менш каштоўныя мясцовыя віды.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
правіцьПрэпараты надземных частак урэчніка кучаравага (адвары, напары) у традыцыйнай медыцыне народаў Далёкага Усходу ўжывалі вонкава — пры ударах і пухлінах траўматычнага або запаленчага паходжання, пры сустаўных і цягліцавых болях.
Усе ўрэчнікі ўтрымліваюць шмат вапны, таму могуць выкарыстоўвацца як угнаенне.
Урэчнікам харчуюцца водныя малюскі, насякомыя, рыбы; на падводных частках рыбы адкладаюць ікру. У зарасніках урэчнікаў хаваюцца стайкі малявак рыб.
Таксанамічнае становішча
правіцьСінонімы
правіцьПа дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць[2]:
- Buccaferrea crispata
- Potamogeton crenulatus
- Potamogeton crispatus
- Potamogeton lactucaceum
- Potamogeton macrorrhynchus
- Potamogeton serrulatus
- Potamogeton tuberosus
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Potamogeton crispus L. is an accepted name (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2013. Праверана 6 ліпеня 2013.
Літаратура
правіць- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі
правіць- Рдест кучаравы Архівавана 21 ліпеня 2020. на сайце Батанічнага саду Іркуцкага універсітэта bogard.isu.ru
- Рдест кучаравы на сайце лекавых раслін herbologia.ru
- Рдест кучаравы Архівавана 5 жніўня 2020. на сайце травяністых раслін rostravy.ru
- Рдест кучаравы на сайце «Энцыклапедыя дэкаратыўных садовых раслін»