Puya raimondii — від аднадольных кветкавых роду Puya сямейства брамеліевыя (Bromeliaceae). Упершыню апісаны Антоніа Раймондзі  (руск.) у 1874 годзе ў складзе роду Pourretia, пасля перайменаваны ў яго гонар.

Puya raimondii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Puya raimondii Harms, 1928

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  112807
EOL  247960
IPNI  214666-2
TPL  kew-260146

Сінанімічная назва — Pourretia gigantea Raimondi, 1874, nom. inval.

Від называюць «Каралева Андаў», таму што ён з’яўляецца найбуйнейшай раслінай сямейства брамеліевых і адрозніваецца незвычайным суквеццем вышынёй да 10 м[1].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

правіць

Сустракаецца на тэрыторыі Перу і Балівіі[2], у Андскіх гарах[1][3].

Раймондзі не сабраў гербарнага ўзору гэтай расліны. Лектатып захоўваецца ў Батанічным музеі Берлін-Далем і быў сабраны ў 1903 годзе Аўгуста Вебербаўэрам у раёне Кахамаркілья ў перадгор’ях Кардыльеры-Негры[4].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Адна са шматлікіх кветак гіганцкага суквецця Puya raimondii
 
Супастаўленне памераў асобніка прадстаўніка віду і чалавека

Лісце завостранае, расце шчыльнай групай. Шыпы, служачыя абаронай ад жывёл, размешчаны сярод лісця[1].

Кветканос вышынёй да 10 м мае больш за 8 тысяч бялёса-зялёных кветак; калі кветкі адцвітаюць, яны афарбоўваюцца ў пурпурнае адценне. Расліна пачынае квітнець толькі на 80-150 гадах жыцця[1]>.

Від з’яўляецца манакарпікам, гінуць пасля цвіцення і плоданашэння. Расліна вырабляе 8-12 млн пераносных ветрам насенін, але звычайна толькі некалькі з іх прарастаюць, паколькі у сырой глебе час жыцця насення складае ўсяго некалькі месяцаў[1].

Від расце на вышынях 3000-4800 м, дзе звычайна вельмі холадна, а глебы дрэнаваныя і камяністыя. Аднак расліна добра прыстасавана да росту ў гэтак неспрыяльных умовах: у яе соках змяшчаецца асаблівае хімічнае рэчыва, дзеючае як антыфрыз, што дазваляе яму перажываць істотныя перапады тэмператур у розны час сутак[1].

Значэнне

правіць

Сарцавіна часам збіраецца мясцовымі жыхарамі на корм жывёле. Дрэвападобныя часткі прымяняюцца для вырабу простай мэблі і ў якасці паліва. У асобных балівійскіх вёсках лісце выкарыстоўваюць для ўладкавання загарод; у Перу ж лісце зрэдку выкарыстоўваецца таксама для абароны сырцовых сцен дамоў ад дажджу[3].

У некаторых населеных пунктах правінцый Пуна і Куска (Перу) вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны[3].

Прыродаахоўная сітуацыя

правіць

Колькасць асобнікаў зніжаецца і складае каля 800 тысяч у Перу і 30-35 тысяч у Балівіі. Субпапуляцыі расліны моцна ізаляваныя адна ад адной, і прычынай іх змяншэння з’яўляюцца як натуральныя, так і антрапагенныя (пажары, выкарыстанне раслін у якасці паліва і будматэрыялаў) фактары. Па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды, від лічыцца выміраючым («endangered»)[3].

Ахоўваецца на дзяржаўным узроўні ў Перу[3].

Зноскі

  1. а б в г д е Queen of the Andes videos, photos and facts — Puya raimondii | ARKive(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2015. Праверана 28 студзеня 2015.
  2. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
  3. а б в г д Puya raimondii (Queen of the Andes, Queen of the Puna). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2015. Праверана 28 студзеня 2015.
  4. Lectotype of Puya raimondii Harms. JSTOR. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2015. Праверана 6 лютага 2015.