«Rahis» (Рахіс) — музычны гурт, заснаваны ў 2000 г. двума студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта — Дзянісам Філіпенкам і Змітром Язвінскім (з Нясвіжа)[1].

Rahis
Жанр поп-рок
Гады 2000-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Лэйбл Студыя «Сонечныя кветкі»
Склад Дзяніс Філіпенка, Зміцер Язвінскі, Павел Вялічка, Рыгор Заслаўскі, Алесь Юхнавец, Аляксандра Клінцэвіч
Былыя
ўдзельнікі
Раман Пашчанюк, Слава Цыпылоў, Яўген Ваньшын

Гісторыя

правіць

Гурт утвораны ў 2000 годзе. Пазней да двух музыкаў далучылася скрыпачка Кася. Рахіс атрымаў першую вядомасць акустычнымі канцэртамі. Пераможца 3-га музычнага фестывалю «Рок-Каляды» (Горкі, 2003)[2].

У 2004 годзе даў 3 канцэрты — у Мінску, Віцебску і Наваполацку. У 2005-2006 гг., пасля сканчэння БДПУ, супольныя выступы перапыніліся ў сувязі са службай Дзяніса Філіпенкі ў роце аховы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Тым часам скрыпачка Кася адпрацоўвала навучанне ў ВНУ школьнай настаўніцай у Лагойску (Мінская вобласць). Зміцер Язвінскі працягваў выступаць з акустычнымі канцэртамі па Беларусі, Польшчы і Украіне. 20 кастрычніка 2007 года ў мінскім клубе «Графіці» гурт даў 2-гадзінны канцэрт «Тры гады ўстрыманьня»[3], дзе прадставіў электрычную праграму.

28 красавіка 2008 года на мінскай студыі «Сонечныя кветкі» гукарэжысёра Віталя Кулеўскага) пачаўся запіс першага альбома. 19 ліпеня 2008 года «Рахіс» упершыню выступіў на 19-м музычным фестывалі «Басовішча» (Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча)[4].

7 красавіка 2009 года гурт «Рахіс» выпусціў студыйны максі-сінгл «Празь Сеціва» з 4 песняў, адну з якіх («Стронцый») Зміцер Язвінскі напісаў у 1999 г. пры сканчэнні школы[5]. 18 ліпеня 2009 года гурт сыграў на 20-м фестывалі «Басовішча»[6]. 18 мая 2010 года выпусцілі другі сінгл «Файлікі» на верш паэта Глеба Лабадзенкі[7]. 8 чэрвеня 2010 года выйшаў першы альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» з 11 песняў, што ўключаў песні максі-сінгла «Празь Сеціва»[8].

14 мая 2015 года гурт «Рахіс» выдаў сінгл «Эўропа», тэкст якога Дзяніс Філіпенка напісаў у пачатку 2000-х гадоў[9]. 8 чэрвеня 2015 года выйшаў другі альбом «Паміж сонцам і хмарамі» з 12 песняў, адну з якіх («НЛО») запісалі на верш Глеба Лабадзенкі. Замест ранейшых музыкаў у запісе альбому ўдзельнічалі вядучы гітарыст Павел Вялічка, бас-гітарыст Рыгор Заслаўскі, ударнік Алесь Юхнавец і клавішніца Аляксандра Клінцэвіч[10]. 22 верасня 2015 года рэжысёр Ігар Чышчэня зняў першы відэакліп на песню «Грэй мяне» (з альбому «Паміж сонцам і хмарамі»), у якім здымаўся астраном Віктар Малышчыц. Здымкі доўжыліся некалькі веснавых і летніх месяцаў[11].

Дыскаграфія

правіць

Зноскі

  1. Воля Кузьміч. Гурт Rahis: «Уласнай апэратыўнай памяці ўжо не хапае, таму пачынаем запісвацца». Пакаленьне Y (28 красавіка 2008). Праверана 24 сакавіка 2017.
  2. Воля Кузьміч. У Горках прайшоў штогадовы музычны фэст «Рок-Каляды 2003». Пакаленьне Y (24 снежня 2003). Праверана 24 сакавіка 2017.
  3. Воля Кузьміч. Rahis: «Позна вяртацца назад!». Пакаленьне Y (22 кастрычніка 2007). Праверана 24 сакавіка 2017.
  4. Памідор/OFF: Каб мог, скасаваў бы вынікі інтэрнэт-галасаваньня на «Басовішча-2008». Еўрарадыё (24 чэрвеня 2008). Праверана 18 сакавіка 2016.
  5. Воля Кузьміч. «Рахіс» прэзэнтуе першы максі-сынгл — «Празь Сеціва». Пакаленьне Y (7 красавіка 2009). Праверана 24 сакавіка 2017.
  6. «Тузін гітоў». На «Басовішчы-2009» выступяць заснавальнікі беларускага року. Tut.by (8 ліпеня 2009). Праверана 24 сакавіка 2017.(недаступная спасылка)
  7. Гурт «Рахіс» прэзэнтуе сынгл «Файлікі» і анансуе першы альбом. Пакаленьне Y (18 траўня 2010). Праверана 24 сакавіка 2017.
  8. Гурт «Рахіс» запісаў першы альбом у выглядзе студэнцкага сшытку. Пакаленьне Y (8 чэрвеня 2010). Праверана 24 сакавіка 2017.
  9. Юра Сідун. «Рахіс» выдаў самотнік да 20-годзьдзя рэфэрэндуму: «Тады мы страцілі шанец» (прэм’ера). «Тузін гітоў» (14 мая 2015). Праверана 24 сакавіка 2017.
  10. Юры Сідун, Юлія Сакалоўская. «Рахіс» прэзэнтаваў альбом «Паміж сонцам і хмарамі» (прэм’ера). «Тузін гітоў» (8 чэрвеня 2015). Праверана 24 сакавіка 2017.
  11. Rahis. Бліжэй да зораў (відэа). «Тузін гітоў» (30 верасня 2015). Праверана 24 сакавіка 2017.

Спасылкі

правіць