Тузін Гітоў
Тузін Гітоў — інтэрнэт-партал, створаны ў 2003 годзе і прысвечаны беларускай музыцы[1].
Тузін Гітоў | |
---|---|
| |
URL | tuzin.by |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | СМІ |
Рэгістрацыя | Ёсць, не абавязковая |
Мова(-ы) | Беларуская |
Размяшчэнне сервера | Беларусь |
Уладальнік | Анатоль Лазар (2003-2010), Сяргей Будкін (з 2010) |
Аўтар | Сяргей Будкін, Вецер Механічны, Аляксей Мінчонак |
Пачатак працы | 12 кастрычніка 2003 |
Праект мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную на Беларусі, заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей[2]. Партал «Тузін Гітоў» з’яўляецца прыватным некамерцыйным беларускамоўным сеткавым выданнем, самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і змест інфармацыі, рэкламы, аўдыё- і відэа-матэрыялаў. На 2009 год меў больш за 50 тыс. штомесячных наведнікаў, якія спампоўвалі больш за 80 тыс. песняў[3].
Гісторыя
правіць«Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве 12 кастрычніка 2003[4]. Сайт некалькі разоў мяняў свой адрас. Першапачаткова ён знаходзіўся па адрасе music.fromby.net. Пазней адрас змяніўся на tuzin.fm[5], але праз цяжкасці з даменам перамясціўся на tuzinfm.by[6]. З мая 2017 года партал даступны і на tuzin.by. Бэк-каталог артыкулаў прадстаўлен на mpby.ru Архівавана 2 кастрычніка 2019..
У 2004 годзе сумесна з Беларускім калегіюмам выдаў кнігу «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» з апісаннем 20 музычных альбомаў 1970—1990-х гадоў[7].
З 2004 года выпускае радыёперадачу свайго гіт-парада пад назвай «Радыё Тузін», якую вядзе саліст гурта «Палац» Алег Хаменка. Ад пачатку перадача выходзіла на Радыё «Рокс» (Мінск), з 2005 года — на Радыё «Мінск», з 2006 г. — на Радыё «Рацыя» (Беласток)[8]. У 2005—2011 гадах штогод выпускаў складанку з 12 песняў-пераможцаў свайго сеціўнага гіт-параду пад назовам «Прэм’ер Тузін» (2005[9][10], 2006, 2007, 2008[11], 2009, 2011). У 2005—2007 гадах браў удзел у ладжанні цырымоніі ўзнагароджання найлепшых музыкаў краіны «Рок-каранацыя»[12]. 16 сакавіка 2006 года ў Вільні (Літва) правёў канцэрт «Рок-рэвалюцыя» з удзелам гурта N.R.M. У 2006 годзе разам з выдавецтвам VoliaMusic выдаў складанку «Песьні свабоды». 3 лістапада 2007 года зладзіў у мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены канцэрт памяці паэта Анатоля Сыса для збору сродкаў яму на помнік[13]. 31 жніўня 2008 года аднавіў у Мінску пасля 12-гадовага перапынку музычны фэстываль «Рок па вакацыях». 23 мая 2009 года на лётнішчы Баравая (Мінскі раён) браў удзел у фестывалі «Bela Music», які ладзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У 2009 і 2011 гадах разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» выдаў музычныя кружэлкі «Тузін. Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» з перакладзенымі на беларускую мову песнямі іншамоўных выканаўцаў. У 2011—2012 гадах ладзіў акустычныя канцэрты «Тузін. Unplugged» з удзелам беларускіх рок-выканаўцаў[14]. У 2012—2013 гадах правёў шэраг канцэртаў «Жывы Тузін». У 2012 годзе сумесна з радыё «Рацыя» (Беласток) выдаў аўдыёкнігу Сяржука Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». У 2012—2013 гадах супольна з Беластоцкім тэатрам оперы і філармоніі падрыхтаваў дыск музычнай агучкі класікі беларускага нямога кіно «Тузін. Немаўля»[15]. У чэрвені 2014 года разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна» выпусціў складанку песняў «Апошні золак»[16][17][18]. Таксама ў 2014 годзе супольна з фондам «Вяртаньне» правёў конкурс маладых выканаўцаў «Засьпявай.by»[19], чарговы быў распачаты ў 2017 годзе[20].
У якасці працягу «Тузін. Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» новы падобны музычны праект “Global Reload” быў распачаты ў 2014 годзе, сярод удзельнікаў якога адзначыліся Андрэй Макарэвіч і іншыя[21].
Ацэнкі
правіцьУ інтэрв’ю з заснавальнікам Сяргеем Будкіным у сувязі з першай гадавінай сайта Вольга Самусік з «Музыкальной газеты» зазначыла, што music.fromby.net самы папулярны сярод беларускамоўных інтэрнэт-парталаў[22]. У сваім тэматычным артыкуле 2005 года яна ж назвала Тузін Гітоў «самым запатрабаваным беларускім музычным сайтам»[10]. У справаздачы з вечара з нагоды пяцігоддзя партала Тузін Гітоў быў рэкамендаваны Ганнай Ждановіч з «Белорусов и рынка» ў якасці аднаго «з найбольш буйных рэсурсаў у Інтэрнэце, прысвечаных беларускай музыцы»[23].
У інтэрв’ю «Музыкальной газете» ў 2006 годзе рок-князёўна Руся прызнавала, што партал, які «набраў абароты», – хросны бацька яе гурта «Indiga»[24].
Падчас прэзентацыі складанкі «Прэм’ер Тузін 2007» у 2008 годзе музыка Лявон Вольскі адзначыў, што «Тузін Гітоў» «з’яўляецца адзіным кампетэнтным гіт-парадам Беларусі»[25].
Заснавальнік «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў праз «Будзьма беларусамі!» даў сваю ацэнку партала на яго сямігоддзе: «Унікальная і вельмі своечасовая з’ява. Ён з’явіўся менавіта тады, калі беларускамоўнай музыцы была неабходная падтрымка, магчымасць давесці яе да вялікай аўдыторыі»[26].
Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэмій Беларусі на 2013 год пакрытыкаваў партал за тое, што хіт-парад не працаваў цягам года, але пахваліў афлайнавую актыўнасць, «два цудоўных праекта: „Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі“ і „Тузін.Немаўля“»[27].
Створаныя пры ўдзеле партала дыскі
правіць- Прэм’ер Тузін (2005-2011)
- Песьні свабоды (2006)
- Тузін. Перазагрузка (2009)
- Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011)
- Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі (казкі Сяржука Вітушкі, 2012)
- Тузін.Немаўля (дыск і арт-праект, 2012-2013)
- Апошні золак (супольны праект і зборнік песень, 2013-2014)
- Re:Песняры (канцэрт і дыск, 2014)[28][29]
Канцэрты і іншыя праекты
правіць- Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу (кніга, 2004)
- РадыёТузін (радыёверсія хіт-парада)
- Рок-рэвалюцыя (канцэрт у Вільні, 2006)
- Рок-каранацыя (2005-2007)
- Канцэрт памяці Анатоля Сыса (2007)
- Рок па вакацыях (фестываль, 2008)
- Bela music (фестываль, 2008)
- Тузін.Unplugged (серыя акустычных канцэртаў, 2011-2012)
- Жывы Тузін (серыя канцэртаў, 2012-2013)
- Засьпявай.By (конкурс маладых выканаўцаў, 2014)
- Засьпявай 2.0 (конкурс маладых выканаўцаў, 2015)
- Героі году (музычная прэмія, уручаецца штогод з 2011)[30][31]
- Oktoberfest. Хмель жывой музыкі (серыя канцэртаў, 2015)
- Новае пакаленьне на Новы Год (навагодняе шоу для Белсата, 2016)
- Ненаўмысны шэдэўр (дакументальны фільм для Белсата, 2016)
- Belsat Music Live (музычная праграма для Белсата, з 2017)[32]
- (Не)расстраляныя (2017–2018)[32]
- 10 год прыгод (навагодняе шоу для Белсата, 2018)
- Канцэрт памяці Міхаіла Анемпадыстава (2018)
- 60 беларускамоўных гітоў сучаснасці (сумесна з Letapis.by, 2018)
- Нас у Маскве не зразумеюць (навагодняе шоу для Белсата, 2019)
Дзяржаўны ціск
правіцьУ 2013 годзе брэсцкі канцэрт у падтрымку праекта Тузін.Немаўля быў адменены гарадскімі ўладамі па ідэалагічных прычынах[33].
Узнагароды і намінацыі
правіць- CD + MP3 «Прэм’ер Тузін 2005» (Рок-каранацыя 2005, «Праект года»)[34]
- CD + MP3 «Прэм’ер Тузін 2006» (Рок-каранацыя 2006, «Праект года»)[35]
- Tuzin.fm (фестываль «Рок-кола» 2007, дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»)
- Тузін. Перазагрузка (Рок-каранацыя 2009, «Праект года»)[36]
- Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (Ultra-Music Awards 2011 , «Праект года»)[37][38]
- Серыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (Ultra-Music Awards 2012 , «Падзея года»)[39]
- CD + MP3 «Шосты Прэм’ер Тузін» (згодна з дадзенымі лейбла гуказапісу «Vigma», самы прадавальны дыск года)[40]
- Праект «Радыё Tuzin.fm» (аўтар: Хрысціна Дарапей) (форум «бел.: PR-кветка» (2014), 2-е месца ў камерцыйнай секцыі)[41]
- Конкурс-праект «Засьпявай» (аўтар: Хрысціна Дарапей) (форум «бел.: PR-кветка» (2015), 1-е месца ў катэгорыі PR-праектаў)[42]
- Трайны DVD і серыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (аўтары: Сяргей Будкін, Tuzin.fm, Беластоцкі тэатр оперы і філармоніі ) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[43]
- Лагатып «Тузін.Немаўля» (аўтар: студыя Adliga) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 2-е месца ў катэгорыі лагатыпаў)[43]
- Афіша да фільма «Прастытутка» проекта «Тузін.Немаўля» (аўтар: Васіліса Паляніна-Календа) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 3-е месца ў катэгорыі афіш)[43]
- Дызайн парталу Tuzin.fm (аўтар: студыя Pras.by) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», намінацыя ў катэгорыі вэб-сайтаў)[44]
- Tuzin.Unplugged (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», намінацыя ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[44]
- Re:Песьняры (аўтар: Сяргей Будкін) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[45]
- Апошні золак (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў)[45]
- Праект «Global Reload» і конкурс «Засьпявай 2.0» (галоўныя падзеі года па версіі Будзьма беларусамі! у катэгорыі «Галоўныя музычныя падзеі года»)[46]
- «Belsat Music Live» (аўтар: Сяргей Будкін) (The Adami Media Prize-2018, спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне»)[47]
Крыніцы
правіць- ↑ АА. Дзе шукаць новую беларускую музыку. Спасылкі і ня толькі . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (22 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2019. Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ Карпицкая, Катерина (2011). "Пациент скорее мёртв, чем жив" (PDF). Read Me(руск.). 2 (2): 28–30. Архівавана (PDF) з арыгінала 15 верасня 2019. Праверана 2019-09-15.
- ↑ "Тузін Гітоў" выдаў лепшыя песьні 2009 . Experty.by (24 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 24 верасня 2019.
- ↑ Замировская, Татьяна; Иващенко, Максим (2005). "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета(руск.) (38). Архівавана з арыгінала 2019-11-03. Праверана 2019-11-03.
- ↑ Александров, Алексей. Из потока новостей (руск.). Белорусы и рынок (26 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
- ↑ АА. 12 гадоў беларускага року: тузін пытаньняў «Тузіну Гітоў» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (9 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2019. Праверана 5 кастрычніка 2019.
- ↑ Будкін, Сяргей; Сьвярдлоў, Павал; Жбанкоў, Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола . Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 24 верасня 2019.
- ↑ Клещук, Ольга. Музыкальный интернет-портал "Тузін Гітоў" отметил пятилетие (руск.). БелаПАН (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
- ↑ Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага року і ня толькі / Віталь Супрановіч. — Мінск: БМАgroup, 2006. — С. 70-73. — 440 с. — 2 000 экз. — ISBN 000-5673-16-4. Архівавана 14 мая 2021.
- ↑ а б Самусик, Ольга (2005). "«Тузiн гiтоу» :: Первый сборник -- первая ласточка?". Музыкальная газета(руск.) (40). Архівавана з арыгінала 7 красавіка 2020. Праверана 2020-04-07.
- ↑ Котка, Міла; Tarantino. “Тузін Гітоў” адзначыў юбілей канцэртам у “Графіці” (фотарэпартаж) (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
- ↑ Самусик, Ольга (2007). "Сергей Будкин Короны за 2006-й!". Музыкальная газета(руск.) (6). Архівавана з арыгінала 2020-07-10. Праверана 2019-11-03.
- ↑ Канцэрт памяці Анатоля Сыса (недаступная спасылка). studfarmat.org (25 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2010. Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ Сямігоддзе партала “Тузін Гітоў” (фотарэпартаж) . Будзьма беларусамі! (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
- ↑ Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
- ↑ Музычны праект супраць смяротнага пакарання "Апошні золак". Падвоеная прэм'ера TUT . TUT.BY (17 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2019. Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ Малиновский, Илья. "Апошні золак" или возвращение совместных музыкальных проектов (видео) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- ↑ Маліноўскі, Ілля. “Апошні золак” ці вяртанне супольных музычных праектаў (відэа) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- ↑ АЗ. «Тузіну» — 15. Як стварыць найбуйнейшы музычны партал Беларусі насуперак усяму . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (12 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана 2 ліпеня 2019.
- ↑ «Заспявай» пройдзе ў фармаце 4x4 . Новы Час (17 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
- ↑ Ж., Ганна. Як перазагрузіць свет музыкі з улікам Беларусі . Будзьма беларусамі! (16 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ Самусик, Ольга (2004). "Будкин, Сергей :: Гости из Интернета, или Обо всем помногу". Музыкальная газета(руск.) (23). Архівавана з арыгінала 2020-06-24. Праверана 2020-06-24.
- ↑ Жданович, Анна. От Интернета до open-air (руск.). Белорусы и рынок (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
- ↑ Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета(руск.) (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03.
- ↑ Осипчик, Екатерина “Fobia_L”. «Прэм’ер Тузін-2007» — адзіны ці апошні з Магікан? (недаступная спасылка). LiveSound.by (2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2008. Праверана 22 лістапада 2019.
- ↑ Сямігоддзе праекта “Тузін Гітоў”. Інтэрвію з стваральнікамі . Будзьма беларусамі! (15 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
- ↑ Свердлов, Павел. Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий (руск.). KYKY.ORG (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
- ↑ Руся. Если бы Мик Джаггер родился в Беларуси, работал бы бухгалтером (руск.). KYKY.ORG (27 чэрвеня 2014). — «Вот сейчас «Тузін гітоў» завершает песняровский трибьют-проект. Приятно прийти на студию и встретиться со всеми» Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Жданович, Анна. Опыт и молодость "Песняров" (руск.). Белорусы и рынок (17 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
- ↑ Прокопович, Виктория. Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (руск.). Завтра твоей страны. TUT.BY (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ Михно, Ирина. Сценарист Андрей Курейчик и редактор Денис Блищ о главных событиях недели (руск.). kyky.org (8 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2018. Праверана 18 лютага 2020.
- ↑ а б Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
- ↑ У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля» . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (13 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ Сальнікава, Юнэля. «Рок-каранацыя-2005» . Deutsche Welle (1 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ Мицкевич, Юлия; Пульша, Сергей; Меркулова, Фаина. Главная «Рок-корона» уехала в Гомель (руск.). БелаПАН (26 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета» (руск.). БелаПАН (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ Броўка, Мікіта. Цырымонія ўзнагароджання і вялікі канцэрт «Ultra Music Awards 2011» прайшлі ў «RE:PUBLIC» . Новы Час (газета) (14 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 29 чэрвеня 2019.
- ↑ Кандрацьева, Зарына; Ждановіч, “Tarantino” Аляксандр. Ultra-Music Awards — 2011: “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” — “Праект года” . Будзьма беларусамі! (12 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 29 чэрвеня 2019.
- ↑ Ерчак, Евгений. Награждены победители музыкальной премии Ultra-Music Awards 2012 (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ "Прэм’ер Тузін 2011" - лидер продаж 2011 года (руск.). Белорусский партизан (19 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ VII открытый студенческий форум «PR-кветка-2014» подвел итоги. Проекты-победители коммерческой секции (руск.). Marketing.by (2 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ Гран-при студенческого форума "PR-кветка" получила команда Института журналистики БГУ (руск.)(недаступная спасылка). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ а б в Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ а б Шорт-лісты Фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! . Будзьма беларусамі! (23 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ а б Пераможцы AD.NAK!-2015 . Будзьма беларусамі! (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ Галоўныя падзеі года па версіі “Будзьма беларусамі!” . Будзьма беларусамі! (24 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ ADAMI Media Prize announces Its six winners! (англ.). Adami Media Prize for Cultural Diversity in Eastern Europe. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.