Rouble Zone

беларускі рок-гурт

«Rouble Zone»беларускі рок-гурт, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым у Барысаве. Рэпертуар складаўся з англамоўных песень у асноўным на тэксты Аляксея Казлоўскага  (бел. (тар.))[1]. Уладальнік рок-кароны ’95.[2]

Rouble Zone
Жанры рок-музыка і блюз
Гады 1995–1997, 2000
Краіны
Мова песень англійская
Лэйбл «Dar Veter Records»
Склад Алег «Джагер» Мінакоў
Аляксандр «Газіз» Газізаў
Аляксандр Пурус
Аляксандр Віслаўскі
Анатоль Горбач
Іншыя
праекты
«Сябры», «Крама», гурт Уладзіміра Ухцінскага, «Mojo Blues», «НЕО», «Песняры» п/к І. Свечкіна
roublezone.by (руск.)

Гісторыя

правіць

Гурт з’явіўся ў 1995 годзе і меў сур’ёзны поспех на беларускай рок-сцэне. Лідар гурта Алег Мінакоў ніколі не здымаў капялюш і цёмныя акуляры, спяваў выключна на англійскай мове голасам падобным на Джо Кокера, а жэстыкуляваў, як Мік Джагер. Гурт часта паказвалі па беларускім тэлебачанні. У 1996 годзе гурт атрымаў на «Рок-каранацыі» тры «Рок-кароны», у тым ліку і «Галоўную».

У 1997 годзе гурт прыпыняе існаванне праз ад’езд франтмена за мяжу[3]. У 2000 годзе робіцца спроба аднаўлення гурта пад кіраўніцтвам Аляксандра «Газіза» Газізава, але яна ў асноўным абмежавалася выступам на «Рок-каранацыі»[4].

Песні гурта, запісаныя ў сярэдзіне 1990-х гадоў, рэгулярна гучаць у эфірах беларускіх радыёстанцый. Сярод найбольш вядомых: «Go Never Give Up», «Wild Woman», «Day Without Youl Love», «Put Your Money»[5].

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць

Удзельнікі

правіць
  • Аляксандр «Газіз» Газізаў — гітара, вакал (1995–1997, 2000)
  • Аляксандр Пурус — бас-гітара (1995–1997, 2000)
  • Аляксандр Віслаўскі — клавішныя (1995–1997, 2000)
  • Анатоль Горбач — ударныя (1995–1997, 2000)
Былыя ўдзельнікі

Зноскі

  1. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
  2. Чернухо, Александр (14/11/2013). "Rouble Zone выпустили клип на новую песню (+видео)"(руск.). Experty.by. Архівавана з арыгінала 10 студзеня 2019. Праверана 2021-08-30. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
  4. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
  5. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць