Oleg Jagger

беларускі і бельгійскі спявак, шоумен, кампазітар і прадзюсер
(Пасля перасылкі з Алег Мінакоў (музыкант))

Алег «Jagger» Мінакоў, поўнае імя Алег Усеваладавіч Мінакоў (нар. 21 ліпеня 1964, пас. Узда Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці[1]) — беларускі і бельгійскі спявак, шоумен, кампазітар і прадзюсар, заснавальнік калектыву «Rouble Zone»

Алег «Jagger» Мінакоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 ліпеня 1964(1964-07-21) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, шоўмен, кампазітар, прадзюсар, музыкант
Гады актыўнасці з 1980
Інструменты гітара, бас-гітара і фартэпіяна
Жанры джаз-рок[d], блюз-рок і хард-рок
Калектыў
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Алег Мінакоў нарадзіўся 21 ліпеня 1964 года ў пасёлку Узда Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Ва ўзросце пяці гадоў яго сям’я пераехала ў Барысаў. Яго бацька — Мінакоў Усевалад Іванавіч працаваў начальнікам ДСУ-25 у Барысаве. Маці — Мінакова Марына Іванаўна працавала бухгалтарам. Захапленне рок-н-ролам прыйшло да Алега яшчэ ў раннім дзяцінстве, калі ён упершыню пачуў кампазіцыю «Can’t Buy Me Love» гурта «The Beatles».

Сваю мянушку — «Джагер», Алег атрымаў яшчэ ў школе, ва ўзросце 9 гадоў, ад школьнай настаўніцы, калі прынёс на ўрок часопіс «Кракадзіл» з фатаграфіяй Міка Джагера[2]. У 1975 годзе ён паступіў у музычную школу па класе класічнай гітары і ўжо ў 14-гадовым узросце граў і спяваў на школьных вечарах і танцах[1]. Ён настолькі захапіўся рок-н-ролам, што пакінуў музычную школу за месяц да заканчэння. У 1982 годзе Алега прызываюць на вайсковую службу але па рашэнню бацькоў у 1993 годзе ён паступіў у Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча (МВВПАУ), дзе вучыўся па 1987 год.[3]

Пачатак кар’еры. Гурт «Inspector»

правіць

Яшчэ будучы афіцэрам Алег прымаў удзел у музычных фестывалях і конкурсах з мінскім гуртом «Квінта»[3]. Але праз 2 гады, у верасні 1990 года Джагер прыняў запрашэнне ад Віктара Смольскага на працу вакалістам у гурце «Inspector».[4]

Гурт «Inspector» у асноўным гастраляваў за межамі Беларусі ў Германіі. Пасля першых паспяховых канцэртаў у маі 1992 года гурт запрашаюць для запісу альбома на Fairland Studio у горад Бохум. І ўжо ў сакавіку 1993 года кампанія Ariola выпускае альбом «Russian Prayer», які быў высока ацэнены мэтавай аўдыторыяй і музычнай прэсай [Германіі. Гэты альбом і дагэтуль з’яўляецца калекцыйным. Але ўжо ў лістападзе 1993 года гурт спыніў сваё існаванне і Алег вярнуўся ў Беларусь.[5]

«Rouble Zone»

правіць

Пасля вяртання на радзіму, Алег стаў збіраць уласны гурт. Праект атрымаў назву «Rouble Zone». Але першапачаткова гурт планаваўся называцца «Trouble Zone». Ідэя прыбраць першую літару «T» была навеяная рэпартажамі з навін таго часу пра стварэнне рублёвай эканамічнай зоны паміж Расіяй і Беларуссю. У перыяд з лістапада 1993 да красавіка 1995 года праходзіў творчы, крэатыўны і рэпетыцыйны перыяд у якім прымалі ўдзел многія музыкі краіны. Але канчатковы склад быў сфарміраваны ў красавіку 1995 года. Гітарыстам гурта стаў Аляксандр Газізаў, які раней граў у ансамблі «Сябры». Месца Бас-гітарыста заняў Аляксандр Пурус з гурта «Муха». Клавішы — Аляксандр Віслаўскі, які дагэтуль граў у ансамблі «Песняры». А бубначом стаў Анатоль Горбач з гурта «Крама». Усяго за год «Rouble zone» дабілася поспеху. Альбом «Put Your Money… Now!» быў запісаны ў Маскве на студыі гуказапісу «Паліфон» гукарэжысёрам Самвелам Аганесянам. У запісе альбома таксама прынялі ўдзел музыканты з аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга: Віталь Ямуцееў, Уладзімір Семянюк і Дзмітрый Бударын. Альбом быў выпушчаны пад лэйблам «Dar Veter Records».

19 студзеня 1996 года ў мінскім Альтэрнатыўным тэатры адбылася цырымонія ўзнагароджання «Рок-каранацыя 1995», дзе «Rouble Zone» была прызнана лепшым гуртом года, альбом «Put Your Money… Now!» — найлепшым альбомам, а сам Алег Мінакоў атрымаў званне «Шоумен года».[6] «Rouble Zone» прадстаўляла Беларусь на фестывалі «Славянскі Базар» у Віцебску па асабістым запрашэнні Уладзіміра Мулявіна. Гурт таксама даваў канцэрты ў папулярных сталічных клубах, канцэртных пляцоўках краіны і за яе межамі. Улетку 1996 года гурт прыняў удзел у фестывалі «Таўрыйскія гульні» ў Кахоўцы ва Украіне.[3] А ўвосень таго ж года «Rouble Zone» (разам з украінскімі гуртамі «Браты Карамазавы», «Акіян Эльзы» і расійскімі «Машына часу», «Нагу звяло») прыняла ўдзел у разагрэве на канцэрце гурта «Deep Purple» у Кіеве.[7]

Распад «Rouble Zone» і пераезд у Бельгію

правіць

Пасля выхаду альбома Алег разаслаў дыскі і відэакасеты ў розныя замежныя агенцтвы. Адказы прыйшлі з трох краін — ЗША, Германіі і Бельгіі. Але яшчэ ў самым канцы 1996 года ў гурце пачаліся праблемы ў адносінах паміж музыкамі і ў сакавіку 1997 года Алег пакідае гурт не жадаючы яго распаду і канчаткова вырашае з’ехаць з краіны. Выбар упаў на Бельгію. Ужо па прыездзе ў краіну Алега не пакідала ідэя перавезці музыкаў «Rouble Zone» у Бельгію і працягваць творчасць. Але дырэктар мясцовага агенцтва з якім у Джагера быў кантракт палічыў гэтую ідэю занадта эканамічна нявыгаднай, але ж і адносіны паміж музыкамі да гэтага часу канчаткова сапсаваліся.[8]

Жыццё і творчасць у Бельгіі

правіць

Рок музыка, на канцы 1990-х, у Еўропе адыходзіла на другі план. У той час сталі набіраць папулярнасць камерцыйныя поп праекты хлапечых і дзявочых гуртоў. Зразумеўшы, што блюз-рок больш не ў мэйнстрыме, Алег стаў займацца напісаннем песень для бельгійскіх папулярных гуртоў і артыстаў. У 2003 годзе Алег атрымлівае бельгійскае грамадзянства і адразу падпісвае 5-гадовы кантракт з кампаніяй «Assekrem Records», які потым аказаўся фінансава не выгадным для яго, а скасаваць гэтую дамову было юрыдычна вельмі цяжка. Таму Алегу прыйшлося на час да заканчэння кантракта спыніць творчую і канцэртную дзейнасць і засяродзіцца на прафесіі гукарэжысёра і саўндпрадзюсара. За гэты час у яго доме была пабудавана дамашняя студыя гуказапісу. У студзені 2008 года кантракт канчаткова страціў сваю моц і Алег вярнуўся да канцэртнай дзейнасці. Браў удзел у канцэртах і фестывалях краіны, выступаў у суправаджэнні вядомых аркестраў. Працаваў у студыі і працягваў пісаць песні для бельгійскіх артыстаў

У 2010 годзе «Джагер» удзельнічаў у папулярным галандскім тэлевізійным праекце «My Name Is…», які выходзіў на каналах RTL4 (Галандыя) і VTM (Бельгія), дзе дайшоў да фіналу конкурсу.[9] Праз год Алег прыняў удзел у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», выканаўшы сваю песню «Day without Your Love» на беларускай мове. Песню пераклаў літаратар Сяргей Балахонаў. Як кажа Алег, гэтая песня стала апошняй песняй, напісанай у СССР, бо была напісана 18 жніўня 1991 года. Песня стала адной з дванаццаці тых, хто ўвайшоў у альбом праекта.[4] У 2012 годзе Алег «Джагер» Мінакоў стаў прадзюсарам беларуска-бельгійскага праекта «NaTtA» (Наталля Валасевіч) разам з Рамуальдам Сядлецкім (група «Iron Mask», «Arms of War», «Magic Kingdom» і жартоўны праект «Tri Kola»). Праект праіснаваў 3 гады і праз творчыя і асабістыя рознагалоссі скончыў сваё існаванне ў 2015 годзе.[10]

Па запрашэнні Барыса Бернштэйна, у 2013 годзе Алег прыняў удзел у запісе песеннага цыклу Ігара Паліводы «Вясёлыя жабракі» на аснове вершаванай кантаты Роберта Бёрнса.[11]

Алег «Джагер» Мінакоў дагэтуль працягвае працаваць у студыі над новымі песнямі, прадзюсуе і запісвае маладых артыстаў з розных краін, рэгулярна выступае на розных фестывалях і канцэртах з папулярнымі бельгійскімі артыстамі.

Асабістае жыццё

правіць

Жанаты з Вольгай Кучук з 1991 года.

Дыскаграфія

правіць

«Inspector»

правіць
Альбомы
  • «Russian Prayer» («Ariola-BMG», Германія, 1993)

«Rouble Zone»

правіць
Альбомы
  • «Put Your Money… Now!» («Dar Veter Records», Масква, Расія, 1996)

Сольныя кампазіцыі

правіць
  • «Dreaming A Dream» («Міс Кэці», зборнік «Pop-MIDEM 2001 Cannes» — «Sabam», Бельгія, 2001)
  • «Day Without Your Love» («Rouble Zone», зборнік «Rock-MIDEM 2001 Cannes» — «Sabam», Бельгія, 2001)
  • «Into The Vibe» («Міс Кэці», зборнік «Techno Dance & House-MIDEM 2001 Cannes» — «Sabam», Бельгія, 2001)
  • «Day Without Your Love» (Thomas Moon, 2004)
  • «I’m Not Forgiving You» (Thomas Moon, 2004)
  • «No Angel» (CD спявачкі Noa Neal — «Naked On The Inside», 2005)
  • «Tell Me Why» (CD спявачкі Noa Neal — «Naked On The Inside», 2005)
  • «Here She Comes» (Dimitri Vantomme, 2006)[12]
  • «Dance With Me» (Bandit, 2007)[13]
  • Pushking «The Best Of Everyone» (песня «California’s Call» — вакал, 2011)
  • «C`est La Vie» (NaTtA, 2012)[14]
  • «No Angel» (NaTtA, 2014)[15]
  • «If I Fall in Love» (NaTtA, 2015)[16]

Удзел у зборніках

правіць

Узнагароды і званні

правіць
  • «Рок-карона» — у складзе гурта «Rouble Zone» (Рок-каранацыя, 1995)
  • «Лепшы шоумен» (Рок-каранацыя, 1995)

Цікавыя факты

правіць

Кліп для песні «Wild Woman» з альбома «Put Your Money… Now!» быў створаны спецыяльна для Канскага фестывалю як рэклама супраць СНІДу.[17]

Мінакоў захапляецца калекцыянаваннем вінілавых пласцінак. Сваю першую кружэлку ён набыў, калі яму было 12 гадоў. Гэта быў альбом Карласа Сантаны — Abraxas (1970). Вёў праграму на беларускім радыё «Радыус-FM» — «Прыватная калекцыя з Алегам Джагерам», дзе дзяліўся кампазіцыямі са сваёй калекцыя, расказваючы таксама гісторыі са свайго жыцця.

Літаратура

правіць

Зноскі

правіць