Ігар Ігаравіч Палівода
Ігар Ігаравіч Палівода (16 мая 1950, Стэрлітамак, Башкартастан — 28 лютага 1996) — беларускі кампазітар, піяніст.
Ігар Ігаравіч Палівода | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1996 (45 гадоў) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст, кампазітар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і музыканта, у тым жа годзе сям’я пераехала ў Мінск. У 1957 годзе паступіў у музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі на фартэпіяннае аддзяленне ў клас прафесара Р. І. Шаршэўскага; у 1968—1974 гадах працягваў навучанне ў яго ж у кансерваторыі. У 1973 годзе студэнтам IV курса БДК стаў дыпламантам Усесаюзнага конкурсу піяністаў (г. Мінск). У 1974 годзе служыў у шэрагах Савецкай Арміі.
У 1975 годзе пачаў працаваць у Канцэртна-эстрадным бюро Беларускай дзяржаўнай філармоніі (супрацоўнічаў у брыгадзе канферансье В. Сінайскага і А. Рыжковай, а таксама ў эстрадным аркестры рэстарана г. Заслаўя ў якасці піяніста).
У 1978 годзе ў сувязі з раптоўнай хваробай піяніста А. Гілевіча і неабходнасцю тэрміновай замены быў запрошаны Уладзімірам Мулявіным у ансамбль «Песняры».
У 1983 годзе ў другі раз паступіў у Белдзяржкансерваторыю на кампазітарскае аддзяленне ў клас прафесара Дзмітрыя Смольскага; па заканчэнні навучання ў 1988 годзе на працягу года ізноў працаваў у ансамблі «Песняры».
З восені 1989 года сумяшчаў працу аранжыроўшчыка ў Дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга з удзелам у джазавым калектыве Ігара Сафонава «Пяты вугал».
Ігар Палівода — аўтар песень на вершы беларускіх паэтаў Леаніда Пранчака, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Някляева і інш.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.