Сімфілы

(Пасля перасылкі з Symphyla)

Сімфі́лы (Symphyla) — клас вельмі маленькіх членістаногіх, даўжынёй да 8 мм, з надкласа мнаганожак.

Сімфілы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Symphyla Ryder, 1880

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  154408
NCBI  61986
EOL  6560
FW  294419

Апісанне правіць

Сімфілы маюць белае ці жаўтаватае цела. На галаве пара шматчленікавых ружанцападобных вусікаў і тры пары ротавых органаў. Вачэй няма. Тулава мае 12 пар ног. Спінных шчыткоў 14-15, прычым пярэдні самы маленькі. У асноў ног 3-12-й пар маюцца перапончатыя мяшэчкі, праз сценкі якіх адбываецца ўсмоктванне вады. На апошнім членіку цела знаходзіцца пара адросткаў-цэрак, на якіх адкрываюцца адтуліны прадзільных павуціных залозак.

Трахейная дыхальная сістэма адкрываецца 1 парай дыхальцаў на галаве. Палавая адтуліна адкрываецца на 3-м членіку тулава, на ніжнім яго баку.

Пашырэнне правіць

Сімфілы развіваюцца і жывуць у глебе, подсцілцы, пад камянямі і інш.

Распаўсюджаны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды; сустракаюцца паўсюдна. На Беларусі найбольш адзначана ў парніках і цяпліцах скалапендрэла няплямістая (Scutigerella immaculata), якая пашкоджвае маладыя ўсходы раслін.

Асаблівасці біялогіі правіць

Сілкуюцца гнілымі расліннымі рэшткамі, зрэдку жывымі расліннымі тканкамі. Хутка бегаюць па розных трэшчынах і хадах. Вельмі адчувальныя да высыхання, пазбягаюць святла.

 
Яйцы, лічынкі і дарослая асобіна Scutigerella immaculata

Раздзельнаполыя. Спосаб апладнення сімфіл вельмі своеасаблівы: самец адкладае на сценкі хадоў у глебе сперматафоры; самка падбірае іх ротавымі органамі (пры гэтым сперма пранікае ў спецыяльныя поласці ў сківіцах), затым захоплівае сківіцамі яйцо, якое выходзіць у яе з адтуліны на 3 сегменце тулава (тым часам яйцо апладняецца спермай), і прымацоўвае яго да субстрата. З яец цераз 10 дзён выходзяць лічынкі з няпоўным лікам тулававых сегментаў (6—7). Развіццё лічынкі (з кожнай лінькай дадаецца па пары ног) працягваецца каля 2 месяцаў.

Жывуць смфілы да 6 гадоў. У дарослым стане здольныя аднаўляць страчаныя членікі вусікаў.

Сістэматыка правіць

Да класа адносяцца два сямействы, больш ста відаў.

Літаратура правіць