Дуброўнік усходні

від раслін
(Пасля перасылкі з Teucrium orientale)

Дубро́ўнік усходні[3] (Teucrium orientale) — від кветкавых раслін роду Дуброўнік (Teucrium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Дуброўнік усходні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Teucrium orientale L., 1753

Сінонімы
  • Melosmon orientale (L.) Raf.
  • Teucrium nivale Boiss.
  • Teucrium orientale subsp. orientale

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32351
NCBI  1209879
EOL  484643
GRIN  t:485007
IPNI  460599-1
TPL  kew-203174

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см. Сцябло чатырохграннае, галінастае, валасістае, узыходнае каля асновы або прамастойнае. Лісце супраціўнае, простае, тройчыперыстарассечанае, сіваватае, апушанае, сядзячае і на чаранках. Кветкі сіняга колеру з адценнямі, з пяццю пялёсткамі, сабраныя ў галінастыя рыхлыя гронкападобныя суквецці. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Еўраазіяцкі від. Распаўсюджаны пераважна на Каўказе, у Малой Азіі і Іране. Расце па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах і скалах, узлесках і лясных палянах, сухіх лугах, у горных стэпах. Святлолюбівая расліна, здольная пераносіць працяглую засуху (ксерафіт) і ўмерана патрабавальная да колькасці пажыўных рэчываў у глебе (мезатроф)[4]. Цвіце ў ліпеніжніўні[3].

Дэкаратыўная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. * Дубровник восточный — Teucrium orientale: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць