Timandra griseata — матылёк сямейства Пядзенікі (Geometridae). Распаўсюджаны пераважна ў паўночнай частцы Еўропы і на Брытанскіх астравах. Таксама сустракаецца ва Украіне. Мае разарваны арэал.

Timandra griseata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Timandra griseata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  190367
EOL  281218

Крылы крэмавага колеру з выразна выяўленай чырвонай або пурпурнай стужкай, якая праходзіць дыяганальна па пярэднім і заднім крылам. Акрамя таго, стужка такога ж колеру абгінае ўсе чатыры крыла. Задняе крыло мае характэрны вугал. Размах крылаў вагаецца ад 30 да 35 мм. Мае дзве генерацыі ў год. Лёт імага адбываецца ў маі — чэрвені і ў жніўні — верасні. Від з’яўляецца начным, часта ляціць на святло.

Вусень шэра-карычневы з цёмнымі плямамі на спіне. Харчуецца шматлікімі раслінамі, уключаючы віды з такіх родаў, як шчаўе, драсён і лябеднік. Зімуючая стадыя — лічынка.

Зноскі