Utricularia gibba — від раслін сямейства плывунцовыя (Lentibulariaceae).

Utricularia gibba

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Utricularia gibba


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34452
NCBI  13748
EOL  482633
IPNI  526777-1
TPL  kew-2446981

Батанічнае апісанне правіць

 

Аднагадовая ці шматгадовая расліна. Рызоіды адсутнічаюць ці ніткападобныя, разгалінаваныя. Сталоны ніткападобныя, моцна разгалінаваныя. Пасткі бакавыя на ліставых сегментах, на ножках, яйцападобныя, 1-2. 5 мм. Лісце шматлікае на сталонах, 5-15 мм. Суквецці прамыя, 2-15 см, 1-3 (6)-кветкавыя. Часткі чашачкі няроўныя, ад шырока яйцападобных да круглявых, 1.5-2 мм, вярхушка закругленая; вяночак жоўты, 4-8 мм. Каробачка шарападобная, 2-3 мм у дыяметры, 2-клапановая. Насенне сачавіцападобнае, 0.8-1 мм у дыяметры. 2n = 28[3].

Распаўсюджанне правіць

Расце ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, у Афрыцы, на поўдні Еўропы, на поўдні і паўднёвым усходзе Азіі, у Аўстраліі[4][5].

Сустракаецца на плыткаводдзі, у стаялай або павольнай вадзе або ў глеі ў канавах, басейнах, азёрах, рачных затоках, балотах або багністых месцах. Гэты від таксама часта сустракаецца на глыбокай вадзе, але не цвіце, калі не падтрымліваецца на дыванках з жывой ці мёртвай расліннасці[3][4].

Выкарыстанне правіць

Від вельмі шырока вырошчваецца для садоўніцтва[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Utricularia gibba. Flora of China. efloras.org. Архівавана з першакрыніцы 7 грудня 2021. Праверана 30.12.2021. (англ.)
  4. а б в Utricularia gibba. The IUCN (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 березня 2021. Праверана 30.12.2021. (англ.)
  5. Utricularia gibba. Plants of the World Online. Kew Science. Архівавана з першакрыніцы 30 грудня 2021. Праверана 30.12.2021. (англ.)