VII Усебеларускі з’езд Саветаў

Сё́мы Усебелару́скі з’езд саве́таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 49 мая 1925 года ў Мінску.

Прадстаўніцтва на з’ездзе правіць

Прысутнічала 525 дэлегатаў з рашаючым і 191 з дарадчым голасам.

Парадак дня правіць

Рашэнні з’езда правіць

Старшыня Прэзідыума ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў у сваёй прамове падкрэсліў асобае значэнне з’езда, які ўпершыню праходзіў пасля ўзбуйнення БССР і разглядаў вынікі першых 5 гадоў мірнага будаўніцтва. З’езд ухваліў палітычную лінію ўрада БССР, адзначыў станоўчыя вынікі ўзбуйнення тэрыторыі рэспублікі, агульны рост прамысловасці, дасягненні ўрада ў арганізацыі дапамогі сялянству.

Цэнтральнае пытанне на з’ездзе — абмеркаванне далейшых шляхоў развіцця сельскай гаспадаркі. У якасці першачарговай была пастаўлена задача агульнага ўздыму сялянскай гаспадаркі, росту яе таварнасці і інтэнсіўнасці. 3 гэтай мэтай працугледжвалася развіццё ўсіх відаў кааперацыі ў вёсцы, падтрымка саматужнай прамысловасці, пашырэнне меліярацыйных работ, завяршэнне на працягу 2 гадоў землеўпарадкавання малазямельных сялян, прадастаўленне больш танных крэдытаў сялянам, развіццё жывёлагадоўлі. З’езд пацвердзіў ранейшы курс на дапамогу бядняцкім гаспадаркам, аднак пастанавіў, што ўрад «павінен праводзіць лінію рашучай барацьбы супраць усякіх адміністрацыйных спроб перашкаджаць росту і абагачэнню серадняцкіх і багатых сялянскіх гаспадарак». Для выкарыстання ініцыятывы найбольш руплівых сялянскіх гаспадарак было прапанавана ўраду БССР распрацаваць пытанні па найме рабочай сілы ў вёсцы, больш працяглых тэрмінах арэнды зямлі, падатковай палітыкі ў адносінах да руплівых сялян і саматужнікаў. З’езд ухваліў участкова-падворны парадак землекарыстання, замацаваны ў Зямельным кодэксе БССР, як найбольш адпаведны мясцовым асаблівасцям.

Была звернута ўвага на пытанні нацыянальнай палітыкі. У сваіх прамовах дэлегаты падтрымлівалі палітыку беларусізацыі, але адзначалі такія праблемы, як недахоп беларускамоўнай літаратуры, настаўнікаў беларускай мовы, спецыялістаў-беларусаў з вышэйшай адукацыяй. У выніку з’езд ухваліў лінію ўрада БССР у нацыянальнай палітыцы і «ў прыватнасці, у адносінах да правядзення беларусізацыі, г. зн. развіцця і ўздыму культуры найбольш адсталай, у якой зацікаўлена найбольшая маса працоўных Беларусі». Было таксама вырашана паскорыць і паглыбіць беларусізацыю беларускіх чырвонаармейскіх часцей. З’езд разгледзеў становішча беларускага насельніцгва ў Заходняй Беларусі. У звароце да дэлегатаў намесніка старшыні Інбелкульта А. А. Смоліча падкрэслівалася, што палітыка польскага ўрада скіравана на фізічнае знішчэнне нацыянальных меншасцей і найперш беларусаў. Ён прапанаваў з’езду патрабаваць ад урада Польшчы выканання артыкулаў Рыжскага мірнага дагавора 1921. Чарвякоў у адказ таксама выступіў супраць парушэння правоў беларусаў у Польшчы. Аднак асобнай заявы па гэтым пытанні з’езд не прыняў.

З’езд выбраў ЦВК у складзе 154 членаў і 49 кандыдатаў; выбраў 5 прадстаўнікоў БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР, 47 дэлегатаў з рашаючым і 10 з дарадчым голасам на III Усесаюзны з’езд Саветаў.

Літаратура правіць

  • Стенографический отчет VII Всебелорусского съезда Советов. Мн., 1925;
  • Резолюции VII Всебелорусского съезда Советов. Мн., 1925.