Валяр’ян ліпалісты
Валяр’ян ліпалісты[3] (Valeriana tiliifolia) — від кветкавых раслін роду Валяр’ян (Valeriana) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Валяр’ян ліпалісты | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Valeriana tiliifolia Troitzk., 1919 | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна. Вышыня 30—150 см. Карэнішча шчыльнае, стрыжнёвае або верацёнападобнае. Сцябло прамастойнае, тонкабаразнаватае, з 2—4 парамі лісця. Лісце простае, суцэльнае, круглавата-сэрцападобнае, слабавыемчата-зубчастае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, у шчыткападобна-паўшарападобных суквеццях[3]. Плод — арэшак[4].
Цвіце на другі год жыцця ў маі — чэрвені. Пладаносіць у канцы чэрвеня — ліпені[3].
Арэал і экалогія
правіцьРодам з Каўказа. Інтрадукаваны ў розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі[3]. Расце на камянях і скалах, камяністых россыпах, горных лугах, узлесках, у горных хмызняках[4]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].
Галерэя
правіцьЗначэнне і выкарыстанне
правіцьКультывуецца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Можа выкарыстоўвацца ў якасці замены валяр’яна лекавага (Valeriana officinalis). Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца ў групах на газонах і ўзлесках.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г ЭПБ 1983.
- ↑ а б в Валериана липолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Ляховіч І. М., Пашына Г. В. Валяр’ян // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 410. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Валериана липолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)