Аса́ звычайная (Vespula vulgaris) — від грамадскіх вос[1].
Жывуць сем’ямі, будуюць гнёзды. Самкі розных каставых груп моцна адрозніваюцца.
Аса можа джаліць шматразова пры сур’ёзнай пагрозе, напрыклад калі чалавек спрабуе разбурыць гняздо. Укус балючы, выклікае пачырваненне, ацёк, пякоту і сверб. Асабліва небяспечныя ўкусы для чалавека з алергіяй[2].
- ↑ Т. П. Панкевіч. Грамадскія восы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Біялогія. 10 клас. Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / Маглыш С.С. і інш. — Мн.: Народная асвета, 2020. — С. 82