YARMAK (сапраўднае імя Аляксандр Валянцінавіч Ярмак (укр.: Олександр Валентинович Ярмак; нар. 24 кастрычніка 1991, Барыспаль, Украіна) — украінскі хіп-хоп выканаўца і акцёр.

Yarmak
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1991(1991-10-24)[1] (32 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, музыкант, акцёр
Інструменты вакал[d]
Жанры хіп-хоп і рэп
yarmakmusic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства і юнацтва правіць

Аляксандр Ярмак нарадзіўся ў Барыспалі 24 кастрычніка 1991. Пасля школы паступіў на факультэт лятальных апаратаў Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта, дзе стаў гуляць у КВЗ за каманду «Зборная НАУ», разам з якой дайшоў да фіналу Вышэйшай украінскай лігі[2].

Сольная кар’ера правіць

У 2011 годзе ЯрмаК выклаў свой першы кліп на песню «Пидарасия» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і на Youtube, які праз некалькі месяцаў набраў больш за мільён праглядаў[2]. У 2012 годзе Ярмак прэзентаваў дэбютны сольны альбом «ЯсЮТуба». У 2013 годзе музыка зняў серыял «Як гартаваўся стайл», дзе сыграў галоўную ролю. Пазней у гэтым жа годзе ён падтрымаў акцыі пратэсту ў абарону правоў Паўлічэнкі і напісаў на гэтую тэму кампазіцыю «Свободу честным».

 
Выступ прысвечана 5-годдзю на сцэне (Кіеў, Стэрэаплаза).

У пачатку лютага 2014 года, за некалькі тыдняў да трагічных падзей на Еўрамайдане, Ярмак і TOF выпусцілі песню «22» і прэзентавалі кліп, сабраны з відэахронікі падзей Еўрамайдана. У тэксце песні гаворыцца пра Украіну як пра прыгожцю і закатаваную дзяўчыну, якая ня схіляе ні перад кім калені. Выхад «22» быў успрыняты неадназначна. Партал The Flow адзначае, што Ярмак «апынуўся адзіным артыстам, які напісаў песню пра тое, што ўсім было неабходна пачуць». Песню таксама адзначыў у сваёй кнізе пра Майдан «Я з Нябеснай сотні» Марка Рудневіч[3] і Іван Малкавіч у інтэрв’ю ў студыі Громадського.

У 2015 годзе прэзентаваў свой трэці сольны студыйны альбом «Made in UA»[4]. У красавіку 2017 года быў выпушчаны чацвёрты альбом «Restart», у які увайшло 16 песень, у тым ліку і першая сольная украінскамоўная песня пад назвай «Твої сни» ў дуэце з Вольгай Чарнышовай[5].

11 снежня 2020 года Ярмак прадставіў свой пяты студыйны альбом «Red Line»[6]. У яго ўвайшло 10 песень пры ўдзеле НКНКТ, Фир, TOF і Tricky Nicki.

«Стольны Град» правіць

15 лістапада 2013 года быў заснаваны гурт «Стольны Град», у склад якога таксама ўвайшлі Фир, Міхаіл Іншын (Міхалыч), Tof, Marty і Гига. У 2014 годзе гурт выпусціў свой дэбютны альбом «Горад свабоды»[7]. У 2015 годзе Ярмак разам з гуртом запісалі другі альбом «Пока районы не спят»[7]. У пачатку 2017 года гурт распаўся[8].

Уварванне ва Украіну правіць

У лютым 2022 года пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўступіў у шэрагі арміі Украіны[9].

Асабістае жыццё правіць

У ліпені 2016 года ажаніўся з мадэллю Ганнай Шумяцкай, з якой да гэтага сустракаўся на працягу некалькіх гадоў[10].

15 чэрвеня 2019 ў Аляксандра і Ганны нарадзілася дачка.

Ацэнка і аналіз правіць

Рэцэнзіі правіць

Рэдактар музычнага сайта The Flow Андрэй Недашкоўскі адзначыў, што ў альбоме «Горад Свабоды» прыкметна адрозненне музыкі Ярмака ад іншых украінскіх рэп-зорак акцэнтам на працу з лакальнай аўдыторыяй, назваўшы яго «музыкай украінцаў і для ўкраінцаў». Другі альбом гурта, на думку Недашкоўскага, — «гэта тэхнічны рэпрэзент-рэп маладых людзей, якія стаміліся ад вайны ў сваёй краіне і рэпу, канцэнтруецца на (сама)разбурэнні», фінальная песня якога («Забери меня») уяўляе сабой баладу[7].

  Феномен Ярмака ў тым, што ён кажа на зразумелай мове з тымі, хто гатоў слухаць, чуць, гатоў прымаць развязкі і дзейнічаць. Ён кажа тыя рэчы, якія публіка хоча ад яго пачуць, аднак не ідзе ў яе на поваду, а проста агучвае свае думкі. Так, так супала. Гэта як каханне з першага позірку.  

Сам Ярмак сваім лепшым альбомам лічыць «Restart».

Узнагароды правіць

 
Yarmak ў 2017 годзе.

У 2013 годзе кліп на песню «Сэрца пацана» стаў лідэрам праглядаў сярод усіх расійскамоўных выканаўцаў на YouTube, а па версіі партала «Новы Рэп» перамог у намінацыі «Відэа года»[11], а альбом «Restart», які выйшаў у 2017 годзе, адразу пасля рэлізу заняў першае месца ў iTunes незалежна ад жанру на Украіне.

У 2015 годзе прадстаўнікі сацсеткі ВКонтакте скампілявалі спіс самых папулярных артыстаў Украіны, у якім Ярмак апынуўся двойчы: на першым месцы сольна і на сёмым-у складзе гурта «Стольный Град»[7]. Таксама ў гэтым жа годзе Ярмак быў уключаны ў рэйтынг самых папулярных зорак Украіны, складзены Forbes, дзе заняў 8-ы радок[12].

Дыскаграфія правіць

Альбом Год Фармат Лэйбл
ЯсЮТуба 2012 студыйны альбом Yarmak Music
Другі альбом 2013 студыйны альбом Yarmak Music
Made in UA 2015 студыйны альбом Yarmak Music
Місія Арыён 2016 міні-альбом Yarmak Music
Restart 2017 студыйны альбом Yarmak Music
Red Line 2020 студыйны альбом Yarmak Music

Відэакліпы правіць

Кліп Год
Пидарасия 2011
Маленькие города 2012
Мне не нравится 2012
Жара 2012
Money Ca$h 2012
ЯсЮТуба 2013
Сердце пацана 2013
22 (ft. TOF) 2014
Мечта 2014
Когда она проснется (TS Prod.) 2014
Вставай (TS Prod.) 2015
Едем (feat. Lia & Dj Mukvik) 2015
Мама (TS Prod.) 2015
На месте (TS Prod.) 2015
Черное золото (TS Prod.) 2016
Мои правила (ft. Laud) 2016
Правило боя (OST Правило боя) 2016
Restart 2017
Твої сни (ft. Оля Чарнышова) 2017
Живой (ft. Fame) 2017
Гни свою линию 2018
Волчата 2018
Тут мій дім 2019
Пара года 2020
На экзамен 2020
Че там у хохлов 2020
Back to the Game 2021
Потрібен живим 2021

Фільмаграфія правіць

Год Назва Роля
20132014 с Как закалялся стайл Аляксандр Ярмак
20192019 с SVOEKINO Аляксандр Ярмак

Зноскі

  1. Yarmak // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. а б Биография Александра Ярмака Архівавана 24 снежня 2017. — онлайн-телегид Вокруг ТВ Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "Вокруг" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  3. Марко Рудневич. Я из небесной сотни. — А-ба-ба-га-ла-ма-га, 2014. — С. 144—145. — 194 с. — ISBN 9786175850787.
  4. Ярмак «Made in UA» Архівавана 30 красавіка 2018. — Rap.ru
  5. Yarmak «Restart» Архівавана 29 красавіка 2018. — The Flow
  6. https://the-flow.ru/releases/yarmak-red-line
  7. а б в г Как Стольный Град стал самой популярной рэп-группой Украины Архівавана 11 красавіка 2018. — The Flow Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "Стольный Град" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  8. Украинское рэп-объединение Стольный Град самораспустилось Архівавана 8 красавіка 2018. — The Flow
  9. Рэпер YARMAK вступил в ряды ВСУ (руск.). stars.segodnya.ua. Праверана 11 мая 2022.
  10. YARMAK: «Моя свадьба была формальностью» Архівавана 3 ліпеня 2017. — Комсомольская правда
  11. Автор интернет-хита «Сердце пацана» Ярмак едет в Минск Архівавана 12 жніўня 2016. — TUT.BY
  12. 25 самых дорогих и популярных звезд Украины Архівавана 6 красавіка 2018. — Forbes

Спасылкі правіць