Zygaena ephialtes
Zygaena ephialtes — від молей з сямейства стракаткі (Zygaenidae)[1][2].
Zygaena ephialtes | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Zygaena ephialtes | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьМатылёк вельмі ярка афарбаваны, як і большасць відаў гэтага роду. Крылы металічна-зялёныя. На пярэдніх крылах ёсць некалькі белых плям і дзве аранжавыя або чырвоныя. У гэтага віду назіраецца зменлівасць афарбоўкі найбольшая сярод усіх відаў гэтага роду. Калі ён знаходзіцца ў стане спакою, можна ўбачыць знакі для ідэнтыфікацыі віду. На канцы брушка яны маюць характэрны аранжавы або чырванаваты малюнак. Гэты від часта блытаюць з Amata phegea. Іх можна лёгка адрозніць па тым, што ў Amata phegea плямы на крылах заўсёды белыя і ў яго ёсць дзве палоскі на жываце, у адрозненне ад Z. ephialtes, які мае адну[3][4].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
правіцьZygaena ephialtes распаўсюджаная ў Еўропе ад Іспаніі да Урала. У Вялікабрытаніі і Скандынавіі не насяляе[5]. Від насяляе шырокі спектр біятопаў: сухія лугі, стэпавыя ўчасткі, лясныя ўзлескі, рудэральныя ўчасткі і іншае[6].
Біялогія
правіцьЛёт імага з чэрвеня па жнівень, з пікам у ліпені. Від зімуе ў стадыі вусеня, які акукляецца ў маі. Вусень харчуецца амаль выключна раслінай вязель рознакаляровы (Coronilla varia), але ў якасці гаспадароў могуць сустракацца і іншыя віды таго ж роду, а таксама расліны родаў чабор (Thymus), і трыпутнік (Plantago)[4][3].
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ PESI portal - Zygaena (Zygaena) ephialtes ephialtes (Linnaeus, 1767) . www.eu-nomen.eu. Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ Zygaena ephialtes | Alciphron . alciphron.habiprot.org.rs. Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ а б Mazza. Zygaena ephialtes (англ.) . Monaco Nature Encyclopedia (7 жніўня 2008). Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ а б European Lepidoptera and their ecology: Zygaena carniolica . www.pyrgus.de. Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ Zygaena (Zygaena) ephialtes (Linnaeus, 1767) | Fauna Europaea . fauna-eu.org. Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ European Lepidoptera and their ecology: Zygaena ephialtes . www.pyrgus.de. Праверана 28 снежня 2021.