Ёган Гансавіч Эйхфельд

Ёган Гансавіч Эйхфельд (25 студзеня 1893 года, г. Пайдэ, Ліфляндская губерня, — 20 красавіка 1989 года, г. Талін, Эстонская ССР, СССР) — савецкі біёлаг-селекцыянер і дзяржаўны дзеяч, прыхільнік і паслядоўнік Лысенкі[2]

Ёган Гансавіч Эйхфельд
эст.: Johan Eichfeld
Сцяг4-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
4 лютага 1958 года — 12 кастрычніка 1961 года
Папярэднік Аўгуст Якабсан
Пераемнік Аляксей Аляксандравіч Мюрысеп
Сцяг2-і Прэзідэнт Акадэміі Навук Эстонскай ССР
1950 — 1968
Папярэднік Ханс Круус
Пераемнік Арнальд Веймер
Нараджэнне 25 студзеня 1893(1893-01-25)
Смерць 20 красавіка 1989(1989-04-20) (96 гадоў)
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Адукацыя
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Дзейнасць біёлаг, палітык
Месца працы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Сталінская прэмія — 1942
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 студзеня 1893 года ў Пайдэ. У 1923 годзе скончыў Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе быў вучнем М. І. Вавілава.

У 19231930 гады быў арганізатарам і загадчыкам Хібінскага сельскагаспадарчага вопытнага пункта. У 19301940 гады пасля рэарганізацыі пункта стаў дырэктарам Палярнага аддзялення, а затым і Палярнай вопытнай станцыі Усесаюзнага інстытута раслінаводства (УІР). У 1935 годзе стаў акадэмікам УАСГНІЛ. У 19401951 гады займаў пасаду дырэктара УІР. З 1946 года акадэмік АН Эстонскай ССР, а ў 19501968 і яе прэзідэнт. З 1953 член-карэспандэнт АН СССР.

У 19581961 гады займаў пасады намесніка старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Член КПСС з 1961 года. Дэлегат XXII з’езду КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 47-га скліканняў.

Сканаў 20 красавіка 1989 года ў Таліне.

Працы правіць

Займаўся галоўным чынам праблемамі прасоўвання сельскагаспадарчых культур у раёны Крайняй Поўначы, меліярацыі і акультурвання балотных і мінеральных глеб поўначы і агратэхнікай. З’яўляецца аўтарам некалькіх хуткаспелых сартоў асноўных культур, раянаваных на поўначы.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Эйхфельд Иоган Гансович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Эйхфельд Ёган Гансавіч

Спасылкі правіць

Ёган Гансавіч Эйхфельд на сайце «Героі краіны»