Ё́сеф Ма́цей На́ўраціль (чэшск.: Josef Matěj Navrátil; 17 лютага 1798, Слані каля г. Кладна, Чэхія — 21 красавіка 1865, Прага, Чэхія) — чэшскі жывапісец; прадстаўнік рамантызму.

Ёсеф Наўраціль
чэшск.: Josef Matěj Navrátil
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Josef Matěj Navrátil
Дата нараджэння 17 лютага 1798(1798-02-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1865(1865-04-21) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, нацюрморт, бытавы жанр
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Вучыўся ў 18191823 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Аўтар манументальных размалёвак у замках ў Лібехаве(чэшск.) бел. (18381843), Кленаве(чэшск.) бел. (1840), Ірнях (18451847, 1857), Плоскавіцах (18531854), будынках Новай мукамольні (18471850) і доме Ваўры(чэшск.) бел. (1847) у Празе.

Пісаў невялікія па памерах пейзажы, нацюрморты, карціны бытавога жанру, якія вызначаюцца свабоднай лепкай формы і сакавітым каларытам: серыя «Паляванне на ліса», «Вадаспад у вёсцы», «Маці з дзіцем», «Малочніца на вуліцы», «Сцэна ў стылі ракако», «Танцоўшчыцы», «Селядцы на талерцы» і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць