Іоўн Сігурдсан
Ёўн Сігюрдсан (ісл.: Jón Sigurðsson; 17 чэрвеня 1811, мыс Пафсейры, Заходняя Ісландыя — 7 снежня 1879, Капенгаген) — ісландскі вучоны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт ісландскага літаратурнага таварыства.
Іоўн Сігурдсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісл.: Jón Sigurðsson | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 чэрвеня 1811[1] |
||||||
Смерць |
7 снежня 1879[1] (68 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і пастара. Надрукаваў: «Diplomatarium islandicum», статыстычны агляд Ісландыі («Skyrslur um Landshagi») і шмат артыкулаў для часопісаў. З 1840 Сігурдссан стаяў на чале руху, які ставіў сваёй мэтай аднаўленне аўтаноміі Ісландыі і яе заканадаўчага сходу — альтынга; таксама ж ён быў галоўным дзеячом ісландскага альтынга, арганізаванага дацкім кіраўніцтвам у 1845 у якасці дарадчай установы. Свае палітычныя ідэі Сігюрдсан прапагандаваў у заснаванай ім газеце «Ny Felagsrit» (1841—1873). Высілкі Сігюрдсана завершыліся поўным поспехам.
Пахаваны ў Рэйк’явіку.
Зноскі
- ↑ а б Jon Sigurdsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #104210001 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- К. Maurer. Zur politischen Geschichte Islands. Leipzig, 1880).