Іаган Баптыст Крамер

Іаган Баптыст Крамер (ням.: Johann-Baptist Cramer; 24 лютага 1771, Мангейм16 красавіка 1858, Лондан) — брытанскі піяніст і кампазітар германскага паходжання.

Іаган Баптыст Крамер
ням.: Johann-Baptist Cramer
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 лютага 1771(1771-02-24)
Месца нараджэння Мангейм
Дата смерці 16 красавіка 1858(1858-04-16) (87 гадоў)
Месца смерці
Краіна  Вялікабрытанія
Музычная дзейнасць
Педагог Муцыа Клеменці
Прафесіі
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 17821784 гг. вучыўся ў Муцыа Клеменці. У далейшым жыў пераважна ў Англіі. З яго твораў (адных санат налічваецца да 105) асабліва цікавыя эцюды. У 1846 выдадзена яго школа для вывучэння гульні на фартэпіяна. Пісаў таксама канцэрты для фартэпіяна і аркестра, дуэты для фартэпіяна і арфы, квінтэт і мноства дробных твораў. Як піяніст-віртуоз, Крамер славіўся выдатным па разнастайнасці тушэ.

У 1824 г. разам з кампаньёнамі заснаваў фірму Cramer & Co., Пад рознымі назвамі, так ці інакш выкарыстоўвалі яго імя, вытворцы фартэпіяна і выдаўцы музычнай літаратуры на працягу 140 гадоў (у 1964 г. паглынутая Kemble & Co.).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць