Іаган Філіп Густаў фон Эверс
Іаган Філіп Густаў фон Эверс (ням.: Johann Philipp Gustav von Ewers; 4 ліпеня 1781, вёска Амелунксен (каля Беферунгена), княства-біскупства Падэрборн — 8 (20) лістапада 1830, Дэрпт) — расійскі і германскі гісторык-юрыст, член-карэспандэнт (1809) і ганаровы член (1826) Пецярбургскай акадэміі навук.
Іаган Філіп Густаў фон Эверс | |
---|---|
ням.: Johann Philipp Gustav von Ewers | |
| |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1781[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада (2 снежня) 1830 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Dorothea von Ewers[d] |
Дзеці | Otto Roderich Ewers[d], Anna Beate Mathilde von Oettingen[d] і Marie Harnack[d] |
Род дзейнасці | гісторык права, гісторык, прафесар, адвакат |
Навуковая сфера | права Старажытнай Русі |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЭверс нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1803 годзе скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт, у якім вывучаў гістарычныя і юрыдычныя навукі пад кіраўніцтвам Геерена і Шлёцэра. Пасля заканчэння ўніверсітэта Эверс перабраўся ў Ліфляндыю, у Дэрпт, дзе спачатку ён быў дарэктарам. У 1809 годзе ён быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук. У 1810 годзе Эверсу прапанавалі быць у Дэрпцкім універсітэце прафесарам геаграфіі, статыстыкі і рускай гісторыі. У 1816 годзе ён абраны быў прарэктарам, а ў 1818 годзе — рэктарам. У 1826 годзе Эверс заняў кафедру дзяржаўнага народнага права і палітыкі. З 1813 па 1826 гады займаў яшчэ іншыя кафедры.
Навуковыя погляды
правіцьРазвіццё грамадства Эверс уяўляў як працэс пераходу ад сям'і да роду і далей ад племя да дзяржавы. Гэта канцэпцыя аказала ўплыў на дзяржаўную школу рускай гістарыяграфіі. Таксама Эверс выказваў меркаванне пра хазарскае паходжанне варагаў, калі ў 1814 годзе адкрыў паўднёвую Русь, якая існавала яшчэ да прыходу Рурыка. У ёй ён бачыў хазараў (Пантыйскую Русь у адрозненне ад Волжскай Русі, таксама звязанай, паводле яго меркавання, з хазарамі), ад якіх рускія прынялі імя.[3].
Навуковыя працы
правіцьЗноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11661305X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11661305X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ В. В. Фомин «Варяги и варяжская русь. К итогам дискуссии по варяжскому вопросу». М.2005. з.-129
Літаратура
правіць- Эверс, Иоганн Филипп Густав // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Эверс, Иоганн Филипп Густав (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- Профіль Іагана Філіпа Густава фон Эверса на афіцыйным сайце РАН
- Біяграфія на сайце ostdeutsche-biographie.de (ням.)