Аўгуст Людвіг Шлёцэр
Аўгуст Людвіг Шлёцэр (ням.: August Ludwig von Schlozer; 5 ліпеня 1735, Гагштат — 9 верасня 1809, Гётынген) — нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык.
Аўгуст Людвіг Шлёцэр | |
---|---|
ням.: August Ludwig Schlözer | |
| |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1735[1] ці 5 (16) ліпеня 1735[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1809[1] (74 гады) ці 9 (21) верасня 1809[2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Georg Friedrich Schlözer[d] |
Жонка | Caroline Friederike von Schlözer[d] |
Дзеці | Dorothea von Rodde-Schlözer[d], Christian von Schlözer[d], Karl Schlözer[d] і Ludwig von Schlözer[d] |
Род дзейнасці | матэматык, гісторык, выкладчык універсітэта, журналіст, статыстык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Christian Jakob Kraus[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ва універсітэтах Вітэнберга і Гётынгена. У 1761 годзе прыехаў у Расійскую імперыю ў якасці хатняга настаўніка дзяцей гісторыка Герарда Мілера. Па яго пратэкцыі трапіў у Імператарскую акадэмію навук дзе працаваў у 1761-1767 гадах, ад'юнкт з 1762 года. Шлёцэр першы, хто заняўся вывучэннем арыгінала Радзівілаўскага летапісу, які трапіў у бібліятэку акадэміі падчас Сямігадовай вайны. Ганаровы член і прафесар рускай гісторыі акадэміі з 1765 года. Адзін з аўтараў так званай «нарманскай тэорыі» узнікнення дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе — Русі. Вёў навуковую палеміку з Міхаілам Ламаносавым, садзейнічаў публікацыі «Гісторыі Расійскай» Васіля Тацішчава. У 1768 годзе вярнуўся ў Германію, атрымаў месца прафесара Гётынгенскага універсітэта, выкладаў гісторыю і статыстыку. 3 1769 — замежны ганаровы член Расійскай імператарскай акадэміі навук. Аўтар прац па старажытнаславянскай граматыцы, гісторыі, палеаграфіі. У 1803 годзе за працы па гісторыі ўзнагароджаны расійскім Ордэнам Святога Уладзіміра IV ступені і атрымаў дваранскую годнасць. 3 1804 года член Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх. У апошнія гады жыцця прызнаў і даказваў аўтэнтычнасць «Слова пра паход Ігараў». Працы Шлёцэра мелі вялікі навуковы рэзананс у расійскай гістарыяграфіі 2-й паловы XVIII — XX ст.
Творы
правіць- «Несторъ. Russische Annalen in ihrer Slavonischen GrundSprache: verglichen, von SchreibFelern und Interpolationen moglich gereinigt, erklart, und ubersetzt, von August Ludwig von Schlozer, Hofrath und Professor der StatsWissenschaften in Gottingen, des Kaiserl[ichen] Russischen Ordens des heil[igen] Wladimirs 4ter Klasse Ritter».[заўв 1] Gottingen: bei Heinrich Dieterich, 1802—1805, Teile 1-4; von Vandenhoek und Ruprecht, 1809, Teil 5.; яе пераклад на рускую: «Нестор. Русские летописи на древнеславянском языке, сличенные, переведенные и объясненные А. Шлецером». СПб., 1808.
Заўвагі
правіць- ↑ Загаловак у розных тамах троху адрозніваецца.
Крыніцы
правіць- ↑ а б August Ludwig Schlözer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ Шлёцер Август Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Большой биографический словарь. — М., 2007.