Іван Іванавіч Касцюшка
Іван Іванавіч Касцюшка (31 ліпеня 1919, Букарава, Аршанскі павет, Гомельская губерня, Расійская імперыя — 3 сакавіка 2018) — савецкі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1952), доктар гістарычных навук (1963), прафесар (1980).
Іван Іванавіч Касцюшка | |
---|---|
Іван Іванавіч Касцюшка | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 2018 (98 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, паланіст |
Навуковая сфера | гісторыя Польшчы |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Барыс Дзмітрыевіч Грэкаў |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Пасля заканчэння ў 1947 годзе Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута працаваў навуковым супрацоўнікам ЦДАКР БССР.
З 1952 года — малодшы, з 1958 года — старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 года — загадчык сектара, з 1989 года — вядучы навуковы супрацоўнік, з 1993 года — кансультанат Інстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай Акадэміі Навук.
Быў галоўным рэдактарам часопіса «Савецкае славяназнаўства» (1965—1986), Прэзідэнтам Міжнароднай камісіі па славяназнаўстве (1985—1990).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследаваў аграрную гісторыю сярэднеўсходняга еўрапейскага рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і савецка-польскія адносіны.
Адзін з аўтараў трохтомнай «Гісторыі Польшчы» (Т. 2—3, 1955—1958)[1].
УзнагародыПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Касцюшка Іван Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 616 с.: іл., карты.
- Касцюшка Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Касцюшка Іван Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.