Іван Іосіфавіч Церашкоў

Іван Іосіфавіч Церашкоў (30 кастрычніка 1922Буда-Кашалёва, Рагачоўскі павет, Гомельская губерня — 5 чэрвеня 1999) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1979), прафесар (1992). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Іван Іосіфавіч Церашкоў
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1922(1922-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1999(1999-06-05) (76 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1979)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія правіць

Склгчыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (аддзяленне журналістыкі, 1948), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951).

Працаваў у Чыгуначным раённым камітэце ЛКСМБ г. Гомеля (1944—1946, першы сакратар), газеце «Камунар» Рагачоўскага гаркама КПБ (1948—1950, рэдактар), Мінскім абласным камітэце КПБ (1953—1957, лектар), Беларускім лесатэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава (дацэнт кафедры палітычнай эканоміі і навуковага камунізму), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1961, у 1968—1974 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1984—1993, прафесар кафедры палітычнай эканоміі).

Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; палітэканомія сацыялізму.

Узнагароды правіць

Ордэн Айчыннай вайны II ступені, медаль «За баявыя заслугі» і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Экономические условия образования общенародной коммунистической собственности в СССР : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.01 / Терешков Иван Иосифович. — Минск, 1975.
  • Преимущества социалистической системы хозяйства перед капиталистической системой : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / И. B. Терешков. — Минск, 1954.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Церашкоў Іван Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 106. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Терешков Иван Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 211.
  • Терешков Иван Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 387.
  • Терешков Иван Иосифович // Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси. — Минск, 2002. — С. 210—211.
  • Церашкоў Іван Іосіфавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 295.