Іван Андрэевіч Флёраў
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Іван Андрэевіч Флёраў (24 красавіка 1905, с. Двурэчкі, Ліпецкая вобласць — 6 кастрычніка 1941) — камандзір першай у Чырвонай Арміі батарэі «кацюш» у гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Расійскай Федэрацыі (1995, пасмяротна).
Іван Андрэевіч Флёраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 красавіка (7 мая) 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1941 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Двурэчкі (цяпер Гразінскага раёна Ліпецкай вобласці Расіі) у сям’і служачага. Скончыўшы земскую школу, працаваў спачатку ў сяле, затым вучнем слесара на Борынскім цукровым заводзе. У 1926 годзе скончыў школу фабрычна-завадскога вучнёўства (ФЗУ) пры чыгуналіцейным заводзе ў горадзе Ліпецку. Тут жа, як адзін з лепшых выпускнікоў школы, некаторы час працаваў майстрам вытворчага навучання.
У 1927—1928 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, у артылерыйскіх частках, скончыў курсы камандзіраў-аднагадовікаў пры 9-м карпусным артылерыйскім палку. У 1933 годзе быў прызваны на 45-дзённыя курсы афіцэраў запасу і з таго часу застаўся ў войску. У 1939 годзе быў залічаны слухачом Артылерыйскай акадэміі РККА імя Ф. Э. Дзяржынскага. Удзельнік вайны з Фінляндыяй 1939—1940 гадоў, вызначыўся ў баях пры прарыве «лініі Манэргейма». За баі ля возера Саўнаярві ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Па заканчэнні баявых дзеянняў вярнуўся да вучобы ў акадэміі. Жыў у горадзе Балашыха Маскоўскай вобласці.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны капітан Флёраў па прапанове начальніка акадэміі генерал-маёра Л. А. Говарава 28 чэрвеня 1941 года быў прызначаны камандзірам першай у Чырвонай Арміі асобнай эксперыментальнай батарэі рэактыўнай артылерыі. 2 ліпеня батарэя, узброеная 7 вопытнымі баявымі ўстаноўкамі БМ-13 (пазней атрымалі назву «кацюша»), адбыла на Заходні фронт. Першыя залпы па ворагу батарэя Флёрава зрабіла пад Оршай. У часопісе баявых дзеянняў батарэі запісана: «1941/07/14 г. 15 гадзін 15 хвілін. Нанеслі ўдар па фашысцкім эшалонах на чыгуначным вузле Орша. Вынікі выдатныя. Суцэльнае мора агню». Гэты першы ўдар быў настолькі эфектыўным і зруйнавальным, што гітлераўцы, па дакладах маршала Цімашэнкі Сталіну, «… цэлы дзень вывозілі параненых і забітых, спыніўшы наступ на суткі».
Пасля залпаў у раёне Оршы рушылі ўслед ўдары па захопніках пад Ельняй, Рославам, Спас-Дземенскам.
У пачатку кастрычніка 1941 года батарэя Флёрава разам з іншымі часткамі апынулася ў Спас-Дземенскім катле. У ноч на 7 кастрычніка калона машын батарэі трапіла ў засаду недалёка ад вёскі Багатыр (Знаменскага раёна Смаленскай вобласці). Апынуўшыся ў бязвыхадным становішчы, асабісты склад батарэі прыняў бой. Пакуль адны адбівалі атакі ворага, іншыя кінуліся да баявых установак. Пад шквальным агнём яны ўзарвалі машыны. Будучы цяжка параненым, камандзір падарваў сябе разам з галоўнай пускавой устаноўкай. Тыя, што засталіся ў жывых з боем адарваліся. Толькі 46 воінам удалося выйсці з акружэння, іх вывелі камандзір агнявога ўзвода старшы лейтэнант А. В. Кузьмін і парторг батарэі палітрук І. Я. Несцераў. Камбат і астатнія байцы да канца з гонарам выканалі свой абавязак, лічыліся «без вестак зніклымі».
Доўгія гады пра лёс Флёрава нічога не было вядома. У пачатку 1960-х гадоў пошукавікамі было выяўлена месца апошняга бою батарэі. Факты, пра якія было дакладзена камандаванню аб апошнім баі, былі правераныя і пацвердзіліся. Указам Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР ад 14 лістапада 1963 года капітан Іван Андрэевіч Флёраў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. У 1995 годзе капітану І. А. Флёраву было прысвоена званне Героя Расіі.
Памяць
правіцьУ гонар капітана Флёрава ў шэрагу гарадоў былога Савецкага Саюза названы вуліцы, школы, пастаўлены помнікі. У Оршы адна з вуліц носіць яго імя. Першы помнік з’явіўся ў 1964 годзе, на месцы апошняга бою батарэі, недалёка ад вёскі Багатыр, апошні — у 2003 годзе ў горадзе Балашыха Маскоўскай вобласці, з якога ён ішоў на фронт[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Военный энциклопедический словарь ракетных войск стратегического назначения / Министерство обороны РФ; Гл. ред.: И. Д. Сергеев, В. Н. Яковлев, Н. Е. Соловцов. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1999. — 632 с. — 8500 экз. — ISBN 5-85270-315-X.. — С.566.
- Науменко М. И. Фашисты охотились за «катюшами» капитана Флерова // «Военно-исторический журнал». — 2001. — № 6. — С.28-35.