Іван Ахрэмавіч Барадаўкін

Іван Ахрэмавіч Барадаўкін (22 студзеня 1908, в. Хаміны, Лёзненскі раён — 10 лістапада 1994) — ваенны дзеяч, генерал-маёр.

Іван Ахрэмавіч Барадаўкін
Дата нараджэння 22 студзеня 1908(1908-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1994(1994-11-10) (86 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў кавалерыя і пяхота
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава Ордэн Багдана Хмяльніцкага ордэн Кутузава II ступені ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

У верасні 1927 года Іван Барадаўкін быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны на вучобу ў Барысаглебска-Ленінградскую кавалерыйскую школу, пасля заканчэння якой у 1930 годзе быў прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода 4-га конна-артылерыйскага дывізіёна, які дыслацыраваўся ў Паўлаўске.

У чэрвені 1931 года быў прызначаны на пасаду камандзіра асобнага зенітнага ўзвода 19-га кавалерыйскага палка ў Пецяргофе. Потым 4-я Ленінградская кавалерыйская дывізія была перадыслацыравана ў Беларускую ваенную акругу.

З красавіка 1936 года служыў у 29-й кавалерыйскай дывізіі (Беларуская ваенная акруга) на пасадах камандзіра кулямётнага эскадрона і часова выконваючага абавязкі начальніка штаба 114-га кавалерыйскага палка. У снежні быў прызначаны на пасаду памочніка начальніка штаба 2-га кавалерыйскага палка, са студзеня 1938 года — на пасаду памочніка начальніка 1-га аддзялення штаба, у жніўні — на пасаду начальніка 5-й часткі штаба 29-й кавалерыйскай дывізіі, а ў снежні 1938 года — на пасаду начальніка 2-й часткі штаба 6-й казачай дывізіі (Беларуская ваенная акруга).

У ліпені 1939 года быў накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.

У ліпені 1941 года капітан Барадаўкін быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 36-га кавалерыйскага палка (47-я кавалерыйская дывізія, Цэнтральны фронт). У жніўні 1941 года полк трапіў у акружэнне. У снежні 1941 года выйшаў з акружэння ў паласе 22-й арміі (Калінінскі фронт). Да лютага 1942 года выконваў распараджэнні Ваеннага савета 22-й арміі і ў сакавіку быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка штаба 362-й стралковай дывізіі, а ў чэрвені — на пасаду начальніка штаба 155-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у Ржэўска-Вяземскай, Сычэўска-Вяземскай, Белгародска-Харкаўскай, Кіеўскай наступальнай і абарончай аперацыях. У студзені 1944 года палкоўнік Барадаўкін быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 74-га стралковага корпуса, які прымаў удзел у ходзе Жытомірска-Бердычэўскай, Праскураўска-Чарнавіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Берлінскай і Пражскай наступальных аперацый. З 28 ліпеня па 18 верасня 1944 года часова камандаваў гэтым корпусам.

У чэрвені 1945 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 27-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе Цэнтральнай групы войск, а ў студзені 1946 года перадыслацыраванага ў Кіеўскую ваенную акругу. У снежні 1947 года быў накіраваны на вучобу ў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава, пасля заканчэння якой у студзені 1950 года быў прызначаны на пасаду 1-га намесніка начальніка штаба — начальніка аператыўнага аддзела штаба 1-й Чырвонасцяжнай арміі. З верасня 1952 года выконваў распараджэнні 10-га ўпраўлення Генштаба, пасля чаго займаў пасаду ваеннага саветніка начальніка аператыўнага ўпраўлення Генштаба Румынскай арміі. У красавіку 1955 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 7-й гвардзейскай арміі, у студзені 1957 года — на пасаду старшага выкладчыка кафедры стратэгіі і аператыўнага мастацтва Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. У лютым 1958 года кафедра стратэгіі і аператыўнага мастацтва была ператворана ў кафедру аператыўнага мастацтва.

У лістападзе 1959 года генерал-маёр Іван Яфрэмавіч Барадаўкін выйшаў у запас[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гайдукоў, К. Іван Ахрэмавіч Барадаўкін / К. Гайдукоў // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2012. — 26 кастр. — С. 3.