Іван Браніслававіч Шаціла

Іван Браніслававіч Шаціла (28 снежня 1910, Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 12 лютага 1977 Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР (1953).

Іван Браніслававіч Шаціла
Дата нараджэння 15 (28) снежня 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1977(1977-02-12) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр
Гады актыўнасці 1932—1977
Тэатр
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 1302335
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся у Тальцы і жыў там да 1927 года. Ва ўзросце 7 год вучыўся ў прыватнай школе. У 1927 пачаў вучыцца на артыстычных курсах імя Ф. Дзяржынскага, якія скончыў у 1932 годзе[1]. У 1932—1961, 1967—1971 гадах працаваў у тэатры імя Я. Купалы, а ў 1961—1967 гг. — у тэатры імя М. Горкага.

 
Магіла артыста Івана Шацілы на Паўночных могілках Мінска.

Творчасць правіць

Сярод тэатральных роляў: Рыгор ў «Партызанах» К. Крапівы, Якім Сарока ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Мікола Верас ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы, Алега Кашавога ў «Маладой гвардыі» паводле А. Фадзеева і інш.

Здымаўся у фільмах «Хто смяецца апошнім», «Каханне трэба берагчы», «Пяюць жаваранкі», «Першыя выпрабаванні», «Вуліца малодшага сына», «Масква — Генуя», выступаў як чытальнік на Беларускім радыё, удзельнічаў у радыёпастаноўках.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць