Іван Васілевіч Саверчанка

(Пасля перасылкі з Іван Васільевіч Саверчанка)

Іван Васілевіч Саверчанка (нар. 2 красавіка 1962, в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, гісторык, палітолаг. Спецыяліст па гісторыі беларускай літаратуры XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2013)[2][3].

Іван Васілевіч Саверчанка
Дата нараджэння 2 красавіка 1962(1962-04-02) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, палітолаг, літаратар, пісьменнік
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], гісторыя літаратуры[d][1], тэорыя літаратуры[d][1], гісторыя[1] і паліталогія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 2 красавіка 1962 года ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна[2].

У 1983 годзе скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР[2].

З 1988 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне старабеларускай кніжнай паэзіі XVI — першай паловы XVII ст.»[2].

У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Публіцыстычная літаратура Беларусі другой паловы XVI—XVII стст.: праблемы паэтыкі»[2].

З 2015 года дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі[2].

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Грамадская дзейнасць

правіць

Сябра БНФ «Адраджэнне», у 1993 годзе ўзначальваў камісію па адукацыі[4]. У 1997 годзе міліцыя арыштавала Івана Саверчанку, бо ён гаварыў па-беларуску[5].

Навуковая дзейнасць

правіць

Напрамкі даследаванняў: гісторыя і тэорыя літаратуры, гісторыя Беларусі, палітычныя і культурныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагоддзяў, філасофская думка Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны[2].

Узнагароды

правіць

Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1999), прэміі НАН Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012), Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» (2017)[6], Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2020)[2].

Асноўныя навуковыя працы

правіць
  • Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2012.
  • Menschliche Dimension: intellektuelle und geistige Bereiche = Чалавечае вымярэнне: інтэлектуальная і духоўная сферы. Minsk, 2004.
  • Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. Мінск, 1998.
  • Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. Мінск, 1994.
  • Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. Мінск, 1993
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1993.
  • Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). Мінск, 1992.
  • Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. Мінск, 1992.
  • Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. Мінск, 1992.
Удзел у калектыўных працах
  • Сусветная спадчына Францыска Скарыны. Мінск, 2017.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : у 2 т. Т. 1. Мінск, 2006.
  • 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999.
Выданні літаратурных помнікаў
  • Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X—XVII стагоддзяў. Мінск, 2016.
  • Беларуская літаратура XVI ст. Мінск, 2015.
  • Памятники литературы Беларуси X—XVIII вв. Минск, 2013.
  • Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.). Мінск, 2007; 2010.
  • Беларуская літаратура X—XV стст. Мінск, 2010.
  • Кладезь мудрости и благодати. Фольклор и литературные памятники Беларуси. Москва, 2010.
  • Францыск Скарына. Выбраныя творы. Мінск. 2008.
Літаратурна-мастацкія і гісторыка-дакументальныя творы
  • Рыцары Белай Русі. Мінск, 2022.
  • Магія слова. Беларускія пісьменнікі XII—XVII стагоддзяў : эсэ. Мінск, 2019 (Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства», 2020).
  • Трон: легенда, повесть, мистерия. Минск, 2019.
  • Улада пячаткі: легенда, аповесць, містэрыя, эсэ. Мінск, 2016.
  • Блеск короны: повесть-нарация, эссе. Минск, 2014.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць