Ян Віктаравіч Любанскі

(Пасля перасылкі з Іван Віктаравіч Любанскі)

Ян Віктаравіч Любанскі (польск.: Jan Lubański; каля 1772 — пасля 1829) — дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расійскай Імперыі, вайсковец, буйны землеўласнік, масон.

Ян Віктаравіч Любанскі
Гжымала[d]
Гжымала[d]
старшыня 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда[d]
1802 — 1805
маршалак шляхты Вілейскага павета
1823 — 1825
харунжы Мінскага павета[d]
1826 — 1829
старшыня Мінскага галоўнага суда[d]
1820 — 1821
маршалак шляхты Мінскага павета
1826 — 1829
Нараджэнне каля 1772
Смерць не раней за 19 кастрычніка 1827
Род Любанскія[d]
Бацька Віктар Любанскі[d]
Маці Ганна з Радзівілаў[d]
Жонка Станіслава Тэкля з Прушынскіх[d]
Дзеці Зянон Любанскі[d] і Ян Канты Любанскі
Член у
Бітвы

Паходжанне і сям'я

правіць

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Любанскіх гербу «Грымала», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Пінскім павеце ВКЛ і Віленскай і Мінскай губернях Расійскай Імперыі.

Нарадзіўся ў сям'і Віктара Любанскага і князёўны Ганны Радзівіл.

26 лютага 1818 года ажаніўся ў маёнтку Лошыца са Станіславай Прушынскай (пам. пасля 19 кастрычніка 1827), дачкой Станіслава-Ксаверыя Антонавіча Прушынскага (каля 1768—1813), падкаморыя менскага, і Ганны з роду Сямашкаў[1].

Меў двух сыноў:

Службовая і вайсковая дзейнасць

правіць

Цывільна-вайсковы камісар і гранічны камісар Пінскага павета ў 1792—1793 гг.[4], люстратар старосцінскіх маёнткаў у 1793—1795 гг., давыд-гарадоцкі земскі спраўнік у 1795—1797 гг., вывадовы дэпутат Пінскага павета ў 1797—1798 гг.[5], мінскі павятовы суддзя з 1798—1801 гг., старшыня 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда ў 1802—1805 гг., калежскі саветнік (1804).

У 1808 г. у Мінску на дваранскіх выбарах ён быў адным з чатырох кандыдатаў на пасаду мінскага павятовага маршалка (разам з графам Каралем Чапскім, Міхалам Кастравіцкім і Тадэвушам Гарадніцкім), але быў выбраны Караль Францішкавіч Чапскі (1777–1836)[6].

Удзельнік вайны 1812 года на баку Напалеона, 19 жніўня 1812 г. быў выбраны дэлегатам на Генеральную Канфедэрацыю Каралеўства Польскага ад Пінскага павета. Камандзір другога батальёна палка стральцоў літоўскіх[pl][7]. Не вярнуўся з-за мяжы ў Расійскую імперыю адразу пасля вайны. Яго значныя маёнткі ў Пінскім павеце (спадчынны Пінкавічы і паезуіцкі Альбрыхтава, якія ў 1808 г. супольна налічвалі 545 рэвізскіх душ), паводле царскага маніфеста паводле царскага маніфеста 10 (22) снежня 1812 г., быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб[8].

У 1814 г. Ян Віктаравіч Любанскі прыехаў з Польшчы на радзіму і быў выбраны пінскім павятовым маршалкам, але мінскі ваенны губернатар Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў (1758—1852) не зацвердзіў Любанскага на пасаду, бо апошні меў званне палкоўніка польскіх войск, а даў згоду на займанне гэтай пасады яго канкурэнтам — Адамам Томашавічам Скірмунтам (1792–1842)[9]. У 1818 г. — адстаўны палкоўнік польскай службы.

Вілейскі павятовы маршалак у 1823—1825 гг., чыноўнік па асобых даручэннях Дэпартамента народнай асветы ў 1825—1826 гг., стацкі саветнік (1826), мінскі павятовы маршалак у 1826—1829 гг.[1]. У 1835 г. выбіраўся дваранамі Мінскай губерні на пасаду ганаровага папячыцеля Мінскай гімназіі (1835–1838 гг.), а ў 1838 г. адмовіўся балатавацца, таму ганаровым папячыцелем быў выбраны граф Канстанцін Ігнатавіч Тызенгаўз (1786—1853)[10].

Масонства

правіць

Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 4-й ступені, звольнены ў 1820 годзе. Член ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы. Пасведчаны каля 1814. Сябра ложы 3-й ступені ў 1818 годзе. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою», масон 3-й ст. у 1818; 4-й ст. — у 1820 годзе.

Маёнткі

правіць

Маёнткі ў Пінскім павеце (спадчынны Пінкавічы і паезуіцкі Альбрыхтава, якія ў 1808 г. супольна налічвалі 545 рэвізскіх душ), паводле царскага маніфеста паводле царскага маніфеста 10 (22) снежня 1812 г., быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб[11].

Набыў у Вілейскім павеце (які да 1842 г. знаходзіўся ў складзе Мінскай губерні, а пасля — Віленскай) маёнтак Любань, дзе ў 1826 г. налічвалася 815 рэвізскіх душ[12], у 1827 г. — 955 душ прыгонных муж. полу[1], у 1836 г. — 1111 душ[13], а таксама меў 17 душ у Мінскім павеце у 1836 г.[14]

Зноскі

  1. а б в ПРОШИНСКИЙ (ПРУШИНСКИЙ) Евстафий Станиславович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
  2. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.115.
  3. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.115.
  4. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.113.
  5. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
  6. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
  7. PUŁK STRZELCÓW PIESZYCH LITEWSKICH (польск.). Napoleon.org.pl. Праверана 25.09.2021.
  8. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
  9. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
  10. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
  11. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
  12. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
  13. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.
  14. Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114.

Літаратура

правіць
  • Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко ; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Беларус. навука, 2023. — Вып. 2. — С. 113—123.
  • Швед, В. В. Лубанскі (Лубаньскі, Любаньскі) Ян Гжымала // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  • Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793—1917: биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : Беларусь, 2016. — 396 с.