Іван Емяльянавіч Новаш
Іван Емяльянавіч Новаш (1891 — ?) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1938), дацэнт (1946). Заслужаны ўрач БССР (1949)[1].
Іван Емяльянавіч Новаш | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 (30) кастрычніка 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | урач, тэрапеўт, ваенны ўрач, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэрапія, фтызіятрыя[d], гематалогія і кардыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1938) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗакончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927). Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам туберкулёзнага дыспансера, інспектарам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, ардынатарам тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, асістэнтам кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута[1].
У гады вайны — тэрапеўт медыка-санітарнага батальёна, начальнік тэрапеўтычных аддзяленняў палявога перасоўнага шпіталя, эвакашпіталя[1].
З 1946 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб і кафедры шпітальнай тэрапіі[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Уводзіны ў клініку ўнутраных хвароб : агульная методыка даследавання хворага / І. Е. Новаш. — Мінск, 1935
Спасылкі
правіць- Новаш Иван Емельянович(недаступная спасылка) (руск.)