Іван Зігфрыдан
Іван (Іаган) Зігфрыдан — беларускі архітэктар XVIII стагоддзя. З 1772 года губернскі архітэктар Полацкай, з 1796 Віцебскай, з 1799 года Беларускай губерняў.
Іван Зігфрыдан | |
---|---|
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Віцебск, Полацк |
Архітэктурны стыль | барока і класіцызм |
Горадабудаўнічыя праекты | Полацк |
Творчасць
правіцьЯго творчасць была пераходнай ад барока да класіцызму. Асноўныя работы: палац віцэ-губернатара і дом каменданта ў Віцебску (абодва 1780; не захаваліся); у Полацку — комплекс жылых і адміністрацыйных будынкаў на галоўнай плошчы (1783—1786) і план-чарцёж горада (1793). Яго тыпавыя праекты казённых дамоў (суд, магістрат, магазіны) у 1780—1795 сфарміравалі ансамблі цэнтраў Дрысы (цяпер г. Верхнядзвінск), Рэжыцы (цяпер г. Рэзэкнэ, Латвія), Гарадка і інш. Пабудовы, створаныя ім, вылучаюцца манументальнасцю і рацыянальнасцю планіровачных вырашэнняў.
Горадабудаўнічыя праекты
правіцьУ 1776—1784 гадах галоўная плошча Полацка была забудаваная жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі ў стылі класіцызму паводле праекту I. Зігфрыдана[1].
Асобныя пабудовы
правіць- Палац віцэ-губернатара ў Віцебску
- Дом каменданта ў Віцебску
- Правіянцкія крамы ў Полацку
- Палац генерал-губернатара ў Полацку
Зноскі
- ↑ Ольга Левко, Георгий Штыхов, Тамара Габрусь. Полацк. — Litres, 2017. — ISBN 5457646033.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 528. — 702 с. — 9500 экз.
Спасылкі
правіцьІван Зігфрыдан на Вікісховішчы |