Іван Міхайлавіч Масквін
Іван Міхайлавіч Масквін (18 чэрвеня 1874, Масква — 16 лютага 1946, Масква) — савецкі акцёр, Народны артыст СССР (1936).
Іван Міхайлавіч Масквін | |
---|---|
руск.: Иван Москвин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 (18) чэрвеня 1874[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1946[2][1] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Ала Канстаўцінаўна Тарасава |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, палітык |
Гады актыўнасці | 1895 — 1946 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0608805 |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Музычна-драматычнае вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства (1896). 3 1896 года ў Яраслаўскім тэатры, тэатры Корша ў Маскве. 3 1898 года ў Маскоўскім Мастацкім тэатры (з 1943 дырэктар).
Творчасць Масквіна вызначалася мастацтвам пераўвасаблення, жыццёвай дакладнасцю вобразаў, імкненнем да раскрыцця іх унутранай сутнасці, ярка выражаным нацыянальным характарам. Сярод роляў: цар Фёдар («Цар Фёдар Іаанавіч» А. Талстога), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Л. Талстога), Фама Апіскін («Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф. Дастаеўскага), Наздроў («Мёртвыя душы» паводле М. Гогаля), Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Хлынаў («Гарачае сэрца» А. Астроўскага), Лука («На дне» М. Горкага), Пугачоў («Пугачоўшчына» К. Транёва) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сіняя птушка» М. Метэрлінка і «Рэвізор» Гогаля (1908), «Месяц на вёсцы» І.Тургенева (1909) і інш.
Здымаўся ў кіно: «Палікушка» (1919, вып. 1922), «Калежскі рэгістратар» (1925) і інш. У 1941 з тэатрам гастраліраваў у Мінску.
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія СССР (1943 і 1946)
Памяць
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г People of Modernity Base Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Ivan Mihajlovič Moskvin // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
Літаратура
правіць- Масквін Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 173—174.