Іван Васілевіч Саверчанка
(Пасля перасылкі з Іван Саверчанка)
Іван Васілевіч Саверчанка — беларускі літаратуразнаўца, гісторык, палітолаг. Доктар філалагічных навук, прафесар.[1]
Іван Саверчанка | |
---|---|
Іван Васілевіч Саверчанка | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1962 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1983), аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР (1987). Сябра партыі БНФ, узначальваў камісію па адукацыі(1993)[2]. З 1987 года працуе ў Інстытуце мовы і літаратуры літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучы навуковы супрацоўнік.
Даследуе гісторыю і тэорыю літаратуры, гісторыю Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2013).
З 2015 года — дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Асноўныя працыПравіць
- Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. — Мн., 1992.
- Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. — Мн., 1992.
- Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). — Мн., 1992.
- Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. — Мн., 1993; На сумежжы культур: Рэнесанс, Рэфармацыя і ранняе барока // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. — Мн., 1993. — Кн.1. — С. 87—203.
- Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. — Мн., 1994.
- Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. — Мн., 1998.
- «Эпісталярная спадчына Філона Кміты-Чарнабыльскага» (2006)
- «Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI-XVII стст.» (2012)
ПрызнаннеПравіць
- Узнагароджаны прэміяй імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (1999).
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012).
- Лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі «Зорка Садружнасці» (2017)[3].
Зноскі
- ↑ Прэзентацыя і перадача ў дар кніг, якія выйшлі пры падтрымцы МФГС(недаступная спасылка) // Iнтернэт-партал Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi, 2009-09-21
- ↑ Кто есть кто в Беларуси: САВЕРЧЕНКО Иван Васильевич
- ↑ Лауреатом премии "Звезды Содружества" стал белорусский ученый Иван Саверченко
ЛітаратураПравіць
- Саверченко Иван // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
СпасылкіПравіць
- І. В. Саверчанка. Да 50–годдзя з дня нараджэння : віртуальная выстава на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
- Эксперт, утверждавший о 200-летней российской оккупации Беларуси, получил «Звезду Содружества» и 2 млн. российских рублей
- "100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі"(недаступная спасылка) (1993)