Іван Федасеевіч Гаркуша
Іван Федасеевіч Гарку́ша (29 красавіка 1896, Гарадзішча, Гарадзішчанскі раён, Чаркаская вобласць — Мінск, 6 жніўня 1970) — беларускі глебазнавец, акадэмік Акадэміі навук БССР (1961), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук (1959), доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (1954), заслужаны дзеяч навукі БССР (1956)[2].
Іван Федасеевіч Гаркуша | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 красавіка 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1970 (74 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Ірына Іванаўна Гаркуша |
Род дзейнасці | навуковец, глебазнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, акадэмік УАСГНІЛ, прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1919—1920 гадах служба ў Чырвонай Арміі. З 1920 па 1923 год працаваў настаўнікам. Скончыў Херсонскі сельскагаспадарчы інстытут (1928), Вышэйшыя Педагагічныя курсы пры Харкаўскім сельскагаспадарчым інстытуце (1930). З 1930 года аспірант, навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, адначасова загадчык кафедры глебазнаўства і земляробства Ленінградскай вышэйшай камуністычнай школы[2].
Дырэктар глеба-агранамічнай лабараторыі Туркестанскага філіяла АН БССР (1942)[2]. З 1944 года прарэктар, у 1952—1965 гг. рэктар і адначасова загадчык кафедры глебазнаўства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. За падручнік «Глебазнаўства» (1940, 6-е выд. 1962) і за манаграфію «Акультурванне глебаў як сучасны этап глебаўтварэння» (1956) прэмія імя акадэміка Вільямса (1947, 1957) АН СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4—6 скліканняў[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1961, 1964), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Памяць
правіцьНа корпусе № 10 БСГА ўстаноўлена мемарыяльная дошка (1994).
Зноскі
Літаратура
правіць- Гаркуша Іван Федасеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 61. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гаркуша І. Ф. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 541.
- Гаркуша Іван Федасеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 211. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Лившиц В. М., Цыганов А. Р. Верность земле. Горки. Соавт.: — Горки: 1999. — 54 с., ил. ISBN 985-6120-38-1
- Гаркуша Иван Федосеевич. В кн.: Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты — Горки: 2017. — С.37-38. ISBN 978-985-467-707-1
Спасылкі
правіць- Памяці вучонага:Гаркуша Іван Федасеевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Іван Федасеевіч Гаркуша ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)