Іван Фёдаравіч Сяменікаў

дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

Іван Фёдаравіч Сяме́нікаў[2][3] (11 верасня 1905 — 9 красавіка 1985) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Партыйныя псеўданімы: Паўлаў, Паўлуша, Густаў, Аркаша, Юрка[2].

Іван Фёдаравіч Сяменікаў
Род дзейнасці рэвалюцыянер, падпольшчык
Дата нараджэння 11 верасня 1905(1905-09-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1985(1985-04-09)[1] (79 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Партыя

Нарадзіўся ў Віцебску. З 1922 года працаваў у паравозных майстэрнях. У 1927—1929 адах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1929—1930 гадах на прафсаюзнай і камасмольскай рабоце. З кастрычніка 1930 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Загадчык ваеннага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, сакратар Віленскага акруговага аддзела, інструктар ЦК КПЗБ, у 1932—1937 гадах — член Цэнтральнага камітэта, яго Сакратарыяіта. Дэлегат II з’езда Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (1935), VI з’езда Камуністычнай партыі Польшчы.

Быў прадстаўніком ЦК КПЗБ падчас Белавежскай забастоўкі рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадах у Заходняй Беларусі[4].

У 1937 годзе І. Ф. Сяменікаў быў рэпрэсіраваны. Працаваў на Далёкім Усходзе. У 1956—1957 гадах на савецкай рабоце ў Мінску.

Зноскі

правіць
  1. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 344. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  2. а б БелЭн 2002.
  3. ЭГБ 2001.
  4. Клімец, М. П., Палуян, І. В. Белавежская забастоўка рабочых лесараспрацовак 1932—1933 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 343. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.

Літаратура

правіць