Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі

вялікалітоўскі князь, удзельнік змовы супраць Казіміра Ягелончыка

Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубро́віцкі (? — 30 жніўня 1481) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, князь гальшанскі і дубровіцкі (1457—1481).

Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубровіцкі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
князь гальшанскі
1457 — 1481
Папярэднік Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
Пераемнік Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі
князь дубровіцкі
1457 — 1481
Папярэднік Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
Пераемнік Сямён Юр'евіч Гальшанскі
Нараджэнне невядома
Смерць 30 жніўня 1481(1481-08-30)
Род Гальшанскія
Бацька Юрый Гальшанскі
Жонка Ганна Міхайлаўна з Чартарыйскіх
Дзеці Аўдоцця, Агрыпіна, Юрый, Юліяна-Васіліса

Біяграфія правіць

Старэйшы сын князя Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, траюрадны брат польскага караля Казіміра Ягелончыка[1].

Пасля смерці бацькі ў 1457 годзе атрымаў у спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы. Яго малодшы брат Сямён (пам. 1505) атрымаў Сцепаньскае княства  (укр.).

У 1481 годзе Іван Юр’евіч разам са слуцкім князем Міхаілам Алелькавічам і бельскім князем Фёдарам Іванавічам, усе трое родзічы караля Казіміра, арганізаваў змову супраць яго. Паводле адной версіі, змоўнікі збіраліся запрасіць караля ў Кобрын на вяселле князя Фёдара Іванавіча і Ганны Кобрынскай, забіць яго і ўзвесці на велікакняжацкі сталец Міхаіла Алелькавіча. Паводле іншай версіі, забіць караля Казіміра, адарваць ад Вялікага Княства Літоўскага і далучыць да Вялікага Княства Маскоўскага землі на ўсход ад Бярэзіны[1].

Змова была раскрыта ў Кіеве. Загадам караля князі Міхаіл Алелькавіч і Іван Юр’евіч арыштаваны, а бельскі князь Фёдар Іванавіч збег у Маскву, страціўшы ўдзельнае княства. 30 жніўня 1481 года ў Вільні князі-змоўнікі Іван Юр’евіч і Міхаіл Алелькавіч пакараны смерцю[1] праз публічнае абезгалоўліванне.

Пасля смерці Івана Юр’евіча яго малодшыя браты Сямён (пам. 1505) і Аляксандр (пам. 1511) атрымалі ў спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы.

Сям’я правіць

У шлюбе з Ганнай з Чартарыйскіх, дачкой князя Міхаіла Васілевіча Чартарыйскага, меў дзяцей Юрыя (пам. у 1536) і Юліяну-Васілісу. Л. Вайтовіч называе таксама дачок Аўдоццю і Агрыпіну[2].

Радавод правіць

Зноскі

  1. а б в Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  2. Аўдоцця і Агрыпіна згаданы Л. Вайтовічам, які пазначае іх пазіцыі ў Кіева-Пячэрскім памянніку як 61 і 62 адпаведна. Гл.: Войтович Л. В.  (руск.) Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква, 2006. — ISBN 966-4585-52-4. — С. 607—608.

Літаратура правіць

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.

Спасылкі правіць